Марыя Восіпаўна Кнебель
Марыя Восіпаўна (Іосіфаўна) Кнебель (6 (18) мая 1898, Масква — 1 чэрвеня 1985, там жа) — савецкая тэатральны рэжысёр і тэатральны педагог, актрыса, доктар мастацтвазнаўства, народная артыстка РСФСР (1958).
Марыя Восіпаўна Кнебель | |
---|---|
руск.: Мари́я О́сиповна (Ио́сифовна) Кне́бель руск.: Мария Кнебель | |
Дата нараджэння | 6 (18) мая 1898 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 чэрвеня 1985[2] (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | актрыса, тэатральны рэжысёр, тэатральны педагог |
Гады актыўнасці | 1924 — 1980 |
Тэатр | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьМарыя Кнебель нарадзілася ў Маскве ў сям’і кнігавыдаўца Восіпа Кнебеля. З 1918 года вучылася ў студыі М. А. Чэхава, у 1921 годзе паступіла ў школу пры 2-й студыі МХАТа (педагог М. В. Дзямідаў), дзе выконвала пераважна вострахарактарныя ролі. Па заканчэнні школы, у 1924 годзе была прынята ў трупу Мастацкага тэатра, дзе служыла да 1950 года.
Рэжысёрскую дзейнасць Марыя Кнебель пачала ў 1935 годзе ў студыі імя М. М. Ярмолавай (у далейшым — у Маскоўскім тэатры імя М. М. Ярмолавай), паставіўшы сумесна з М. А. Церашковіч п’есу Э. Скрыба «Мастацтва інтрыгі». У другой палове 1930-х гадоў ажыццявіла ў тэатры шэраг самастойных пастановак.
У 1940-х гадах у якасці рэжысёра прымала ўдзел у пастаноўцы спектакляў МХАТа «Крамлёўскія куранты» М. Ф. Пагодзіна (1942) і «Рускія людзі» К. М. Сіманава (1943, разам з В. Я. Станіцыным). Разам з А. Д. Паповым Кнебель паставіла спектакль «Цяжкія гады» А. М. Талстога з М. П. Хмялёвым у ролі Івана Грознага. У 1957 годзе самастойна паставіла спектакль «Безназоўная зорка» па п’есе М. Себасцьяна.
З 1950 года — рэжысёр, а ў 1955—1960 гадах — галоўны рэжысёр Цэнтральнага дзіцячага тэатра.
Зноскі
- ↑ Кнебель Мария Осиповна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Mariâ Osipovna Knebel' // Babelio — 2007.