Марыя Крысціна Аўстрыйская

Марыя Крысціна Дэзірэ Генрыета Феліцытас Раньера фон Габсбург-Латарынгская (ням.: Maria Christina Désirée Henriette Felicitas Rainiera von Habsburg-Lothringen; нар. 21 ліпеня 1858, Жыдлаховіцэ, Аўстрыйская імперыя — 6 лютага 1929, Мадрыд, Каралеўства Іспанія) — каралева-кансорт Іспаніі, другая жонка караля Іспаніі Альфонса XII, пасля яго смерці — рэгент Іспаніі да нараджэння свайго сына Альфонса XIII, а затым падчас яго маленства (з 1885 па 1902 гады).

Марыя Крысціна Аўстрыйская
ням.: Maria Christina von Habsburg-Lothringen
Consort of Spain[d]
1879 — 1885
Regent of Spain[d]
1885 — 1902
Abbess of the Institution of Noble Ladies of the Prague Castle[d]
1875 — 1879
Нараджэнне 21 ліпеня 1858(1858-07-21)[1][2][…]
Смерць 6 лютага 1929(1929-02-06)[1][2][…] (70 гадоў)
Месца пахавання
Род Габсбург-Латарынгскі дом[d]
Імя пры нараджэнні ням.: Maria Christina Désirée Henriette Felicitas Rainiera von Habsburg-Lothringen
Бацька Карл Фердынанд Аўстрыйскі[d]
Маці Елізавета Францыска Марыя Аўстрыйская[d]
Муж Альфонса XII[4]
Дзеці Мерседэс, інфанта Іспаніі[d], Альфонса XIII і Марыя Тэрэза, інфанта Іспаніі[d][5]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзілася ў замку Грос-Зеелавіц каля Брно ў Маравіі ў сям’і эрцгерцага Карла Фердынанда эрцгерцагіні Лізаветы. Па бацьку прыходзілася ўнучкай Карлу Людвігу Аўстрыйскаму, герцагу Цешэнскаму і Генрыеце Насаў-Вейльбургскай. У сям’і яе звалі Крысці.

29 лістапада 1879 года ў базыліцы Аточа ў Мадрыдзе адбылося вянчанне Марыі Крысціны з каралём Іспаніі Альфонсам XII. У іх было трое дзяцей.

Каралева-ўдава і рэгент

правіць
 
Марыя Крысціна з сынам.

Калі кароль памёр ад туберкулёзу 25 лістапада 1885 года, каралева была цяжарная трэцім дзіцем. Спадкаванне кароны залежала ад полу гэтага дзіцяці — калі б на свет з’явілася трэцяя дачка, на трон ўзышла б старэйшая, — трон быў абвешчаны вакантным да родаў, а каралева стала рэгентшай. 17 мая 1886 года нарадзіўся сын — Альфонс XIII. Да таго, як яму ў 1902 годзе споўнілася 16 гадоў, Марыя Крысціна працягвала выконваць рэгенцкія абавязкі.

У 1929 годзе яна памерла ў каралеўскім палацы ў Мадрыдзе і пахавана ў Эскарыяле.

Зноскі

  1. а б Maria Cristina De Habsburgo-Lorena // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Lundy D. R. Maria Cristina Erzherzogin von Österreich // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Gadzinski A. Maria Christine // KALLIOPE Austria: Frauen in Gesellschaft, Kultur und WissenschaftWien: Bundesministerium für Europa, Integration und Äußeres, 2015. — S. 31. — ISBN 978-3-9503655-5-9
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. Lundy D. R. The Peerage

Літаратура

правіць
  • Campos y Fernández de Sevilla, Francisco-Javier. María Cristina de Habsburgo y la Regencia, 1885—1902. San Lorenzo de El Escorial: Estudios Superiores del Escorial, Real Colegio Universitario «María Cristina», 1994.
  • Cancio R. Capote, Rita Maria. The Function of Maria Christina of Austria’s Regency, 1885—1902, in Preserving the Spanish Monarchy. México: Ediciones Botas, 1957.
  • Figueroa y Torres, Alvaro de, Conde de Romanones. Doña María Cristina de Habsburgo Lorena, la discreta regente de España. Madrid: Espasa-Calpe, 1934.
  • Martín Alonso, Aurelio. Diez y seis años de regencia, María Cristina de Hapsburgo-Lorena, 1885—1902. Barcelona: L. Tasso, 1914.
  • Thoma, Helga. Habsburgs letzte Herrscherin: Maria Christine, Erzherzogin von Österreich, Königin-Regentin von Spanien. Wien-Klosterneuburg: Edition Va Bene, 2003.
  • Wormeley Latimer, Elizabeth. Spain in the Nineteenth Century (нявызн.). — Chicago: A.C. McClurg & Co, 1907.

Спасылкі

правіць