Марыя Мікалаеўна Клачковіч

Марыя Мікалаеўна Клачковіч (нар. 9 чэрвеня 1946, в. Леснікі Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці) — беларускі настаўнік. Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь.

Марыя Мікалаеўна Клачковіч
Род дзейнасці настаўніца
Дата нараджэння 9 чэрвеня 1946(1946-06-09) (77 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

Біяграфія правіць

Скончыла хіміка-біялагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна.

Настаўніцкую дзейнасць пачала ў 1965 годзе піянерскай важатай. З 1969 года па 1981 год працавала настаўнікам, дырэктарам Бельскай васьмігадовай школы, метадыстам па прафарыентацыі аддзела народнай адукацыі Кобрынскага райвыканкама.

З 1981 года працавала ў Кобрынскім прафесійна-тэхнічным вучылішчы № 153 тэкстыльшчыкаў спачатку намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце, з лістапада 1983 года па ліпень 2007 года з’яўлялася яго дырэктарам. З 1 красавіка 2004 года вучылішча перайменавана ва УА «Кобрынскі прафесійны ліцэй сферы абслугоўвання».

Грамадская дзейнасць: сакратар камсамольскай арганізацыі калгаса «За Радзіму», дэпутат мясцовага Савета народных дэпутатаў, прапагандыст маладзёжнага гуртка камбіната грамадскага харчавання, старшыня прафкама прафсаюзнай арганізацыі аддзела адукацыі. Неаднаразова з’яўлялася старшынёй ці намеснікам старшыні ўчастковай выбарчай камісіі па выбарах у мясцовыя Саветы і Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Узнагароды правіць

Узнагароджана значком «Выдатнік прафтэхадукацыі БССР», Ганаровым Знакам «За заслугі ў развіцці прафтэхадукацыі», Ганаровымі граматамі ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за высокае педагагічнае майстэрства, значны ўклад ва ўдасканаленне навучальна-выхаваўчага працэсу было прысвоена ганаровае званне «Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларуcь»[1].

Зноскі