Марыя Навумаўна Жукава

Марыя Навумаўна Жукава (нар. 3 сакавіка 1909, в. Качана, Віцебская губерня — 1974) — доктар медыцынскіх навук, прафесар.

Марыя Навумаўна Жукава
Дата нараджэння 3 сакавіка 1909(1909-03-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 1974
Род дзейнасці прафесар, урач
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны»

Біяграфія

правіць

Скончыла Магілёўскі медыцынскі тэхнікум, працавала акушэркай. У 1939 годзе скончыла 2-гі Ленінградскі медыцынскі інстытут. Яе спецыялізацыя — дыягностыка і лячэнне захворванняў мачаточнікаў, нырак і звязаных з імі жыццёва важных органаў чалавека.

У Вялікую Айчынную вайну працавала хірургам-уролагам у медыцынска-санітарных падраздзяленнях Волхаўскага фронту. Пасля вайны ў Ленінградзе, асістэнт кафедры ўралогіі Інстытута ўдасканалення ўрачоў імя С. М. Кірава. У 1952 годзе абараніла доктарскую дысертацыю, загадвала кафедрай уралогіі Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў. З 1958 года зноў у Ленінградзе, загадчык кафедры ўралогіі Ленінградскага інстытута ўдасканалення ўрачоў.

Навуковая дзейнасць

правіць

Унесла вялікі ўклад у развіццё медыцынскай навукі. Пад яе кіраўніцтвам падрыхтавана 12 кандыдатаў медыцынскіх навук, 3 яе вучні сталі дактарамі медыцынскіх навук.

Узнагароды

правіць

Літаратура

правіць
  • Жукава Марыя Навумаўна // Імёны, асобы, лесы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. — Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. — С. 117—118.
  • Жукава Марыя Навумаўна // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. — Віцебск : Витебская областная типография, 2007. — С. 70.
  • Марыя Навумаўна Жукава // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Бешанковіцкага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1991. — С. 411.