Марыя Сцяпанаўна Конанава

дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч БССР

Мары́я Сцяпа́наўна Конанава (22 сакавіка 1922, Полацк — 11 чэрвеня 1977) — дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч БССР.

Марыя Сцяпанаўна Конанава
Сцяг Міністр лёгкай прамысловасці БССР
1972 — 1977
Кіраўнік урада Ціхан Кісялёў
Папярэднік Аляксандра Нічыпар
Пераемнік Леў Нагібовіч
Нараджэнне 22 сакавіка 1922(1922-03-22)
Смерць 11 чэрвеня 1977(1977-06-11) (55 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»

Біяграфія правіць

З рабочых. Член КПСС (1953). Скончыла Ленінградскі тэкстыльны інстытут (1946).

З 1946 года на Аршанскім льнокамбінаце: інжынер-нарміроўшчык, начальнік аддзела працы і зарплаты, намеснік дырэктара. У 1960—1962 гады дырэктар Мінскага камвольнага камбіната. З мая 1972 да 1977 года міністр лёгкай прамысловасці БССР.

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 8 склікання. У ліпені 1971—чэрвені 1972 намеснік старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. На XXVII з’ездзе КПБ абрана кандыдатам у члены ЦК КПБ. Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны», медалямі.

Літаратура правіць