Адкрыць галоўнае меню

Марыя Яўгенаўна Таболіч

(Пасля перасылкі з Марыя Таболіч)

Марыя Яўгенаўна Таболіч (1 мая 1957, вёска Тартак, Быхаўскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі мастак. Жонка Рыгора Таболіча, маці Алеся Таболіча[1].

Марыя Яўгенаўна Таболіч
Дата нараджэння: 1 мая 1957(1957-05-01) (62 гады)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:
Муж: Рыгор Фядосавіч Таболіч
Дзеці: Алесь Таболіч
Род дзейнасці: мастак
Вучоба:

БіяграфіяПравіць

У 1981 скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. З 1981 г. у вытворчых майстэрнях Беларускага саюза мастакоў у Магілёве, у 19951997 гг. загадчык мастацкага аддзялення Магілёўскага рэспубліканскага культурна-асветніцкага вучылішча імя Н. К. Крупскай, у 20002002 гг. дырэктар прыватнай мастацкай галерэі.

ТворчасцьПравіць

Працуе ў галіне станковага жывапісу, у жанрах сюжэтна-тэматычнай карціны, партрэта, пейзажа, нацюрморта. Творам уласцівы ўпэўнены малюнак, насычанасць колеру, шматграннасць вобразаў. Творчасць адметная лірызмам, мажорнасцю колеравага вырашэння, пошукам новых сродкаў выразнасці. Аўтар карцін «Адпачынак» (1980 г.), «Свята» (1981 г.), «Нашчадкі» (1982 г.), «Мацярынства» (1984 г.)

У карцінах «Ліхалецце» (1984 г.), «Вёсны маёй Радзімы» (1985 г.) вобразы жанчын, на долю якіх выпалі цяжкія выпрабаванні. Аўтар партрэтаў беларускіх дзеячаў-асветнікаў «Францішак Скарына» і «Сымон Будны» (1989 г.), карцін «Магілёўская брацкая друкарня» (1990 г.) і «Вобразы» (1991 г. прысвечана М. Багдановічу) і інш.

На тэму беларускай спадчыны выканала нацюрморты «Нацюрморт з васількамі» (1989 г.), «Нацюрморт з ручніком» (1990 г.), «Нацюрморт святочны» (1993 г.), «Нацюрморт з паясамі» (1994 г.) і інш.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
  • Рунец, А. «Ад роднае зямлі...» // Літаратура і мастацтва. — 1983. — № . — 14 кастрычніка. — С.
  • Фатыхава, Г. Таболіч Марыя Яўгенаўна / Галія Фатыхава // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 486—487. — ISBN 985-11-0214-8.