Марыя Гутэн-Ча́пская (польск.: Maria Czapska; 6 лютага 1894, Прага, Чэхія, Аўстра-Венгрыя — 11 чэрвеня 1981) — польскі гісторык, літаратар. Доктар філасофіі (1928).

Марыя Чапская
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 6 лютага 1894(1894-02-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 чэрвеня 1981(1981-06-11) (87 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Ежы Эмерыкавіч Чапскі
Маці Юзэфа Леапальдзіна фон Тун-Гогенштайн[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца, літаратурная крытык, гісторык
Мова твораў польская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
сярэбраныя Акадэмічныя лаўры
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткі правіць

З роду Чапскіх, дачка графа Ежы Эмерыкавіча Гутэн Чапскага (1861—1930) ад яго жонкі графіні Юзэфы-Леапальдзіны фон Тун-Гогенштэйн (1867—1903).

У сваіх успамінах пра жыццё ў Прылуках Марыя Чапская пісала пра мясцовых службоўцаў, чыім дзецям яны давалі ўрокі польскай мовы, рэлігіі і рахунказнаўства[2]:

  Бацькі нашых вучняў вельмі дбалі пра польскую мову, хоць паміж сабой размаўлялі па-беларуску і не мелі выразнай нацыянальнай свядомасці: на пытанне — ці з’яўляецеся палякамі, адказвалі што з’яўляюцца «тутэйшымі», ведалі сваю адметнасць, але каталіцтва і польскасць былі «панскімі», і гэта іх прыцягвала. «Нашай мовы нам вучыць не трэба — бо мы яе ведаем!» — тлумачылі яны.  

Вучылася ў Варшаўскім і Кракаўскім універсітэтах. Пасля Другой сусветнай вайны асела ў Парыжы. Вывучала гісторыю Рэфармацыі ў Рэчы Паспалітай, літаратуру перыяду рамантызму. Аўтар кнігі «Людвіка Снядэцкая» (1938, 2-е выд. 1958). У кнізе «Еўропа ў сям’і» (1970, 2-е выд. 1989) дала шмат звестак з жыцця Эмерыка Чапскага, дэталёва апісала маёнтак Станькава. Выдала анталогію «Палякі ў СССР, 1939—1942» (1963).

Бібліяграфія правіць

  • La vie de Mickiewicz, Paris 1931
  • Ludwika Śniadecka, Kraków 1938
  • Szkice mickiewiczowskie, London 1963
  • Dwugłos wspomnień (pisane z bratem), London 1965
  • Europa w rodzinie, Paris 1970 Архівавана 5 сакавіка 2016.
  • Czas odmieniony, Paris 1978
  • Gwiazda Dawida, London 1975
  • Polacy w ZSRR (1939—1942), (antologia), Paris 1963
  • Ostatnie odwiedziny i inne szkice, Warszawa 2006

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 мая 2015.
  2. Некропаль па-над Пціччу № 44 (1483) 31.10.2020 — 06.11.2020 г

Спасылкі правіць