Марыя Мацвееўна Ямант

(Пасля перасылкі з Марыя Ямант)

Мары́я Я́мант (польск.: Maria Jamontt; 1842, Вільня — 3 верасня 1908, Варшава) — удзельніца паўстання 1863—1864 гадоў, нарачоная Канстанціна Каліноўскага. Сястра Юзафа Яманта і Людвікі Ямант.

Марыя Ямант
Марыя Дмахоўская з Ямантаў
Нараджэнне 1842
Смерць 3 верасня 1908(1908-09-03)
Месца пахавання
Род Яманты
Бацька Тадэвуш Ямант
Маці Схаластыка з Макрыцкіх[d]
Муж Войцех Дмахоўскі
Веравызнанне рымска-каталічка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сям'я Ямантаў. Паміж бацькамі стаяць Марыя (злева) і Алена. Фотаздымак зроблены ў час знаходжання ў сібірскай ссылцы.

Біяграфія

правіць

Нарадзілася ў Вільні ў сям'і надворнага саветніка Тадэвуша Яманта і Схаластыкі з Макрыцкіх. Марыя мела чатырох братоў (сярод іх Юзаф Ямант — паплечнік К. Каліноўскага) і трох сясцёр (Людвіка, Алена, Схаластыка). Тадэвуш Ямант меў вышэйшую юрыдычную адукацыю і дзяржаўны чын надворнага саветніка. Узначальваў адміністрацыю маёнткаў князя Пятра Сайн-Вітгенштайна[1].

Атрымала добрае хатняе выхаванне, закончыла прыватны пансіён, валодала некалькімі мовамі, мела глыбокія веды ў галіне гісторыі і літаратуры[1]. Уваходзіла ў нелегальны Жаночы камітэт у Вільні[2]. Вучылася ў вядомага педагога Аляксандра Здановіча.

У 1861 годзе праз брата Юзафа Яманта ў Вільні адбылося яе знаёмства з кіраўніком нацыянальнага паўстання Канстанцінам Каліноўскім[1]. На рубяжы 18611862 гг. адбыліся іх заручыны[3]. Пазней К. Каліноўскі напіша ёй з-пад варты славуты верш «Марыська чарнабрэва, галубка мая».

З чэрвеня 1863 года на кватэры Ямантаў у доме Шышкіна на Вялікай вуліцы[4] ў Вільні знаходзілася адна з галоўных канспіратыўных явак Канстанціна Каліноўскага[1] і нелегальная друкарня[5], дзе абавязкі сакратара выконваў яе брат — Юзаф Ямант.

Напачатку 1864 года Марыя была арыштавана, зняволеная ў былым віленскім кляштары місіянераў, пасля чаго сасланая разам з роднымі ў Табольск.

Каля 1874 г. вярнулася з Сібіры і пасялілася ў Варшаве, дзе на схіле жыцця пабралася шлюбам з былым паўстанцам Войцехам Дмахоўскім, сынам Казіміра Юстынавіча і пляменнікам вядомага мастака і ўдзельніка нацыянальна-вызваленчага руху Генрыха Дмахоўскага[6]. Пахаваная на Паванзкоўскіх могілках у Варшаве.

Цікавыя факты

правіць

Зноскі

  1. а б в г Вячаслаў Шалькевіч «Марыська чарнаброва, галубка мая...» Невядомыя старонкі з жыцця Кастуся Каліноўскага // Роднае слова. — Мн.: 1994. — № 3. — С. 70.
  2. Вячаслаў Шалькевіч «Марыська чарнаброва, галубка мая...» Невядомыя старонкі з жыцця Кастуся Каліноўскага // Роднае слова. — Мн.: 1994. — № 3. — С. 73.
  3. Вячаслаў Шалькевіч «Марыська чарнаброва, галубка мая...» Невядомыя старонкі з жыцця Кастуся Каліноўскага // Роднае слова. — Мн.: 1994. — № 3. — С. 71.
  4. Вячаслаў Шалькевіч «Марыська чарнаброва, галубка мая...» Невядомыя старонкі з жыцця Кастуся Каліноўскага // Роднае слова. — Мн.: 1994. — № 4. — С. 68.
  5. Леанід Маракоў. Радзевіч [Ямант] Людовіка // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. 1794-1991.. — Мн, 2003. — Т. II. — ISBN 985-6374-04-9.
  6. Вячаслаў Шалькевіч «Марыська чарнаброва, галубка мая…» Невядомыя старонкі з жыцця Кастуся Каліноўскага // Роднае слова. — Мн.: 1994. — № 4. — С. 75.

Спасылкі

правіць