Марыя Назараўна Ярамчук

(Пасля перасылкі з Марыя Ярамчук)

Марыя Назараўна Ярамчук, таксама Марычка Ярамчук (2 сакавіка 1993, Чарнаўцы) — украінская спявачка, фіналістка тэле-праекта «Голас краіны». У 2012 годзе прадставіла Украіну на Міжнародным конкурсе маладых выканаўцаў «Новая хваля 2012», дзе заняла 3-е месца.

Марыя Ярамчук
укр.: Марія Назарівна Яремчук
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Марыя Назараўна Ярамчук
Дата нараджэння 2 сакавіка 1993
Месца нараджэння
Краіна Украіна
Бацька Nazarii Yaremchuk[d]
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявачка
Гады актыўнасці з 2011
Інструменты вакал[d]
Жанры Поп, Рок
Супрацоўніцтва Канстанцін Меладзэ, Аляксандр Панамароў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзілася 2 сакавіка 1993 года ў Чарнаўцах. Дачка ўкраінскага спевака, Народнага артыста Украіны Назарыя Ярэмчука. Спявае з дзяцінства. У школе вучылася добра, валодае некалькімі замежнымі мовамі, у тым ліку рускай, на якой выконвае песні.

Вучыцца на 4 курсе Кіеўскай муніцыпальнай акадэміі эстраднага і цыркавога мастацтваў.

У 2012 годзе становіцца ўдзельніцай праекту «Голас краіны», дзе трапляе ў каманду Аляксандра Панамарова і займае 4-е месца. У кастрычніку 2012 года прадставіла рускамоўную кампазіцыю «Со мной опять», напісаную Канстанцінам Меладзе і Андрэем Французам. На гэтую ж песню быў зняты яе першы кліп (прэм'ера адбылася 26 лістапада 2012 года). Рэжысерам відэа стаў Сяргей Ткачэнка.

У пачатку кастрычніка ў СМІ пачалі актыўна распаўсюджвацца чуткі пра тое, што Марыя стала новай салісткай гурта ВІА Гра. Аднак Канстанцін Меладзэ абверг гэтыя чуткі.

23 снежня 2012 года прымала ўдзел у нацыянальным адборы на «Еўрабачанне-2013» з песняй «Imagine» і заняла 5 месца.

У 2013 годзе прадставіла другі кліп на песню «Я тебя найду» («Я цябе знайду»).

21 снежня 2013 года перамагла ва ўкраінскім нацыянальным адборы Конкурсу песні Еўрабачанне 2014 з песняй «Tick-Tock», чым заслужыла права прадстаўляць Украіну на Конкурс песні Еўрабачанне 2014 у Капенгагене ў маі 2014 года, дзе заняла 6-е месца.

Сінглы правіць

  • 2012 «Со мной опять»
  • 2012 «Imagine»
  • 2013 «Я тебе найду»
  • 2014 «Tick-Tock»

Кліпы правіць

Год Назва Альбом
2012 «Со мной опять» TBA
2013 «Я тебе найду» TBA

Зноскі

Спасылкі правіць