Марыя з дзіцем (Рось)

(Пасля перасылкі з Марыя з дзіцем, Рось)

Марыя з дзіцем — познегатычная скульптура XVI стагоддзя, якая знаходзіцца ў Троіцкім касцёле ў г. п. Рось Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Існаванне падобных выяў  (польск.) у беларускіх храмах сведчыла аб тым, што развіццё беларускай скульптуры ішло ў агульным рэчышчы з еўрапейскай мастацкай культурай.

Марыя з дзіцем. XVI ст.
Касцёл Святой Тройцы, Рось

Апісанне правіць

Па агульным выглядзе скульптура набліжаецца да кракаўскага тыпу выяў, у прыватнасці да мадонны з Бадзентына  (польск.). Марыя трымае дзіця на адной руцэ, але цэнтр цяжару прыпадае на свабодную, а не на апорную нагу. Дзіця  (руск.) настолькі лёгкае, што трымае Марыя яго без усякага напружання, і таму няма неабходнасці ў пераносе вагі цела. Поза губляе матывіроўку, але набывае дынаміку. У Марыі юны акруглы твар, высокі пукаты лоб, прыгожы малюнак вачэй. На вуснах лёгкая ўсмешка  (руск.). Прапорцыі фігуры крыху падоўжаныя. Паверхня скульптуры апрацавана тонка і дэталёва, узбагачана складкамі рознай велічыні, нават рэльефным дэкаратыўным матывам спіралі па баках. Яны ствараюць вялікую колькасць заглыбленняў, што пластычна ўзбагачае скульптуру, падкрэслівае святлоценявыя  (руск.) кантрасты. Адзенне хавае абрысы фігуры, робіць іх недакладнымі. Скульптура трактавана гарэльефна і разлічана на франтальны агляд. Заднік выдзеўбаны, што дазваляе прасачыць яе яўную сувязь з архітэктурай. Гэта падкрэсліваецца і позамі Марыі і Хрыста, так левае плячо Марыі і правае дзіцяці звернуты да гледача і трактаваны ў адной плоскасці, і бакавымі зігзагападобнымі складкамі адзенння. Але пры агульным падабенстве скульптур з Росі і з Бадзентына паміж імі ёсць і адрозненні. Мадонна з Бадзентына пазбаўлена жывых пачуццёвых адносін маці да дзіцяці, у той час як мадонна з Росі прасякнута пачуццём шчаслівага мацярынства. Такая трактоўка некалькі зніжала рэлігійнае гучанне вобраза і напаўняла яго лірычнымі пачуццямі. Яна адпавядала вобразнаму зместу «мяккага стылю», у традыцыях якога выканана мадонна з Росі. Але некаторыя фармальныя рысы, як, напрыклад, вырашэнне драпіровак  (руск.) адзення, кое дадзена стромкімі ломкімі складкамі, сведчаць ужо аб уплыве «ламанага стылю», распаўсюджанага ў Цэнтральнай Еўропе з сярэдзіны XV стагоддзя.

Літаратура правіць