Марыён (ад фр.: morion ад ісп.: morrion ці італ.: morione, відаць ад ісп.: morra макаўка галавы) — лёгкі шлем акруглай формы, у шырокім ужытку еўрапейскай пяхоты XVI і пачатку XVII стагоддзяў.

Шлем-марыён у профіль.

Вызначальнымі прыкметамі былі вертыкальны грэбень, брыль, крута загнуты ўверх спераду і ззаду, і адсутнасць аховы аблічча, шыі і вушэй. З-за моцна загнутага брыля такі шлем часта насілі ссунутым на патыліцу, каб даць ахову шыі.

Літаратура правіць

  • Chisholm, Hugh, рэд. (1911). "Morion" . Encyclopædia Britannica [англійская] (11th ed.). Cambridge University Press.