Мары-Анн Шазель
Мары-Анн Франс Жаклін Шазель (фр.: Marie-Anne Chazel; нар. 19 верасня 1951[1][2][…], Гап, Францыя) — французская актрыса, кінарэжысёр і сцэнарыстка, удзельніца французскай тэатральнай трупы «Le Splendid».
Мары-Анн Шазель | |
---|---|
фр.: Marie-Anne Chazel | |
| |
Дата нараджэння | 19 верасня 1951[1][2][…] (73 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Paul Chazel[d] |
Маці | Louba Guertchikoff[d] |
Муж | Крысціян Клаўе |
Адукацыя | |
Прафесія | кінарэжысёр, сцэнарыст, кінаактрыса |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0154707 |
![]() |
Біяграфія
правіцьПершы поспех прыйшоў да гурта «Splendid» у 1976 годзе з пастаноўкай п’есы «Amour, coquillages et crustacés» (Каханне, ракавінкі і ракападобныя). У 1978 годзе знялася ў ролі Жыжы ў фільме «Загарэлыя» камедыі, якая стала культавай у Францыі. У 1979 годзе выйшаў працяг камедыі «Загарэлыя на лыжах». Актрыса ўдзельнічала ў трэцім фільме знятым амаль праз 30 гадоў — «Вясёлыя і загарэлыя».
У 1981 годзе ў тэатры, а ў 1982 годзе і ў кіно яна сыграла ролю Жазет у фільме «Дзед Мароз — адмарозак». Мары-Анн здымалася ў фільмах «Распуснае жыццё Жэрара Флока» (1986), «Прышэльцы» (1992), «Помста бландынкі» (1994), «Сёстры Солей» (1996).
Муж — Крысціян Клаўе.
Фільмаграфія
правіць- (1976) «Крыльца ці ножка»
- (1993) «Прышэльцы»
- (1998) «Прышэльцы 2: Калідоры часу»
Зноскі
правіць- ↑ а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 жніўня 2015.
- ↑ а б http://en.unifrance.org/directories/person/19870/marie-anne-chazel