Марыя Казіміра Луіза дэ Ла Гранж д’Арк’ен

Марыя Казіміра Луіза дэ Ла Гранж д’Арк’ен (фр.: Marie Casimire Louise de La Grange d'Arquien; 28 чэрвеня 1641, Невер, Францыя — 30 студзеня 1716, Блуа, Францыя) — каралева польская і вялікая княгіня літоўская, жонка Яна Сабескага.

Марыя Казіміра Луіза дэ Ла Гранж д'Арк'ен
Marie Casimire Louise de La Grange d'Arquien
Партрэт невядомага аўтара
Партрэт невядомага аўтара
Герб д'Арк'енаў
Герб д'Арк'енаў
Каралева польская і вялікая княгіня літоўская
1676 — 1696
Папярэднік Элеанора Марыя Аўстрыйская
Пераемнік Крысціяна Эбергардзіна Брандэнбург-Байрэйцкая
Нараджэнне 28 чэрвеня 1641(1641-06-28)[1][2]
Смерць 30 студзеня 1716(1716-01-30)[1] (74 гады)
Месца пахавання
Род Замойскія
Бацька Анры Альберт дэ Лагранж д’Арк’ен[d]
Маці Франсуаза дэ ла Шатр
Муж Ян Сабескі[5] і Ян Замойскі[d]
Дзеці James Louis Sobieski[d], Maria Teresa Sobieska[d], Тэрэза Кунегунда Сабеская[d], Aleksander Benedykt Sobieski[d], Konstanty Władysław Filip Sobieski[d], Teresa Teofila Sobieska[d], Adelajda Ludwika Sobieska[d] і Jan Sobieski[d]
Веравызнанне каталіцтва
Дзейнасць палітык
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Паходзіла са старажытнага, але збяднелага французскага роду маркізаў д’Арк’ен. Была дачкой маркіза Анрыя Альбера дэ ла Гранж д’Арк’ена і Франсуазы дэ ла Шатр, ахмістаркі Марыі Людвікі Ганзага, якая ў 1645 стала жонкай караля польскага і вялікага князя літоўскага Уладзіслава Вазы. Як і маці, Марыя Казіміра стала ахмістаркай Марыі Людвікі Ганзагі і ў веку 4-х гадоў прыбыла ў Рэч Паспалітую. Пазней праціўнікі Марыі Казіміры сцвярджалі, што яна была пазашлюбнай дачкой каралевы Марыі Людвікі, але прычынай такіх плётак, хутчэй за ўсё, была проста прысутнасць малой дзяўчынкі ў свіце каралевы. Марыя Казіміра вельмі хутка засвоіла польскую мову і культуру, за што атрымала пяшчотную мянушку Марысенька, пад якой яна ўвайшла ў гісторыю.

У 1648 у сувязі з складанай сітуацыяй у краіне і смерцю караля і вялікага князя Уладзіслава аўдавелая каралева адаслала Марысеньку ў родны Невер, дзе тая на працягу 4-х гадоў навучалася ў кляштарнай школе. Сама позна ў 1653 Марыя Казіміра вярнулася ў Рэч Паспалітую да двару Марыі Людвікі, якая ўжо была жонкай новага гаспадара — Яна Казіміра Вазы. У сакавіку 1655 падчас прыдворных урачыстасцей, прымеркаваных да правядзення варшаўскага сойму, Марысенька пазнаёмілася са сваім будучым мужам і каралём Янам Сабескім. Знаёмства паглыбілася дзякуючы прыбыццю Яна Сабескага да каралеўскага двара ў 1656. Паміж маладымі ўсталявалася ўзаемная прыязнь, але да шлюбу, тым не менш, справа не дайшла.

3 сакавіка 1658 Марыя Казіміра выйшла замуж за сандамерскага ваяводу Яна Сабепана Замойскага. На думку Марыі Людвікі, меркаванне якой найбольш паўплывала на выбар жаніха, Замойскі больш падыходзіў, бо, па-першае, быў больш заможным за Сабескага, а па-другое, падчас вайны са шведамі першы застаўся верным Яну Казіміру. У шлюбе з Замойскім Марысенька мела чатырох дзяцей, але ніводзін з іх не дажыў да паўнагоддзя.

Праз месяц пасля смерці Яна Замойскага 14 мая 1665 Марыя Казіміра таемна ажанілася з Янам Сабескім (афіцыйны шлюб адбыўся 5 ліпеня таго ж года). Як на думку сучаснікаў, гэтак і гісторыкаў, гэта быў адзін з нешматлікіх «шлюбаў па каханні» таго часу. У шлюбе з Янам Сабескім Марысенька мела 13 дзяцей, але толькі чацвёра дасягнулі паўнагоддзя.

2 лютага 1676 была каранавана на каралеву польскую і вялікую княгіню літоўскую. На гэтай пасадзе дамагалася заключэння саюзу Рэчы Паспалітай і Францыі, адначасова спрабавала атрымаць ад Людовіка XIV прывілеі для свайго роду.

Каралеўская пара пакінула пасля сябе вялікую карэспандэнцыю. Любоўныя лісты з’явіліся ў асноўным у 16651683 падчас шмалікіх растанняў, выкліканых, напрыклад, рокашамі, паездкай Марысенькі ў Парыж, вайной 16751676 і аблогай Вены ў 1683. З лістоў можна даведацца пра асобы Сабескага і Марысенькі, іх каханне, цяжкасці таго часу.

Пасля смерці мужа Марысенька ў 1699 годзе са шматлікай світай выехала ў Рым, дзе жыла ў палацы Кіджы-Адэскалькі. Часта гасцявала ў Рымскіх Пап, спачатку ў Інакенція ХII (ён, будучы нунцыем у Рэчы Паспалітай, шлюбаваў Марыю з Янам Сабескім), пасля ў Клімента ХІ. Пазней выехала ў Францыю, аднак Людовік XIV забараніў ёй з’яўляцца ў Парыжы і Версалі. У сваіх лістах яна пісала: «Хачу лічыцца вашай васалкай, а не каралевай, бо, пакідаючы Рым, склала сваё каралеўства ля стопаў папскіх».

Апошнія паўтара гады жыла ў Блуа, дзе і памерла пасля прызначанага ўрачом паласкання страўніка ў студзені 1716. 2 красавіка яе труна была перанесена ў капліцу Святога Яўстаха ў касцёле Святога Збавіцеля ў Блуа. Сэрца ж яе было пахавана ў вурне ў мясцовым езуіцкім касцёле (знікла падчас Французскай рэвалюцыі). У 1717 цела Марысенькі было перапахавана каля цела мужа ў касцёле капуцынаў у Варшаве. Адтуль у 1733 абодва целы былі перанесены на Вавель.

У гонар Марыі былі назаваныя гданскія караблі Marie, Die Königin von Pohlen, Maria Casimira Königin von Pohlen, а таксама мястэчкі Марывіль і Марымонт.

Дзеці правіць

 
Партрэт Марыі Казіміры з дзецьмі

У шлюбе з Янам Замойскім Марыя Казіміра мела чатырох дзяцей:

  • Людвіка Марыя Замойская (красавік-май 1659);
  • дзіцё нарадзілася мёртвым (студзень 1660);
  • Катажына Барбара Замойская (4/5 снежня 1660 — снежань 1662);
  • дачка (1664).

У шлюбе з Янам Сабескім Марыя Казіміра мела трынаццаць дзяцей:

 
«Партрэт каралевы Марыі Казіміры, жонкі Яна ІІІ Сабескага». Невядомы мастак, апошняя чвэрць XVII ст. НММ РБ

Зноскі

  1. а б Maria Kazimiera de la Grange d’Arquien (zwana Marysieńką) // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 снежня 2014.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Спасылкі правіць

Папярэдніца:
Элеанора Марыя Аўстрыйская
Каралева польская і вялікая княгіня літоўская
16761696
Пераемніца:
Крысціяна Эбергардзіна Брандэнбург-Байрэйцкая