Мары́ Яхо́да (ням.: Marie Jahoda; 26 студзеня 1907, Вена — 28 красавіка 2001, Сусекс) — аўстрыйскі і брытанскі сацыяльны псіхолаг яўрэйскага паходжання.

Мары Яхода
ням.: Marie Jahoda
Дата нараджэння 26 студзеня 1907(1907-01-26)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 красавіка 2001(2001-04-28)[2][3][…] (94 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Муж Paul Lazarsfeld[d] і Austen Albu[d]
Дзеці Lotte Bailyn[d]
Род дзейнасці псіхолаг, выкладчыца ўніверсітэта, сацыёлаг
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Вучылася ў венскай гімназіі для дзяўчынак. Пачынаючы з падлеткавага ўзросту, Марыя пачала ўдзельнічаць у Сацыял-дэмакратычнай партыі Аўстрыі. У 1928 годзе яна атрымала дыплом настаўніка ў Педагагічнай акадэміі Вены, у 1933 годзе атрымала ступень доктара філасофіі ў псіхалогіі ў Венскім універсітэце. У Вене пазнаёмілася з настаўнікам і будучым амерыканскім сацыёлагам Полам Лазарсфельдам, за якога выйшла замуж у 1926 годзе. 17 ліпеня 1930 года ў іх нарадзілася дачка Лота. У 1928 годзе Яхода некаторы час знаходзілася ў Парыжы, слухала лекцыі ў Сарбоне.

Разам з мужам Мары выканала шэраг навуковых даследаванняў, некаторыя з якіх апублікавала. У 1933 годзе, атрымаўшы ад Фонду Ракфелера стыпендыю, Лазарсфельд з’ехаў у ЗША, дзе застаўся жыць, бо не мог вярнуцца ў Аўстрыю пасля нацысцкага перавароту 1934 года. У гэтым жа годзе яны развяліся. З 1933 па 1936 год Яхода працавала ў Венскім універсітэце. Адначасова ўдзельнічала ў рэвалюцыйным сацыялістычным падполлі і ў 1936 годзе была арыштаваная за гэтую дзейнасць. З-за міжнароднага ўмяшання яна была вызвалена, у ліпені 1937 года пазбаўленая аўстрыйскага грамадзянства і з’ехала з краіны.

Мары спынілася ў Англіі, пражывала там падчас Другой сусветнай вайны. У 1945 годзе яна з’ехала ў ЗША. Працавала ў якасці прафесара сацыяльнай псіхалогіі ў Нью-Ёркскім універсітэце, выкладала ў Калумбійскім універсітэце, была навуковым супрацоўнікам Амерыканскага яўрэйскага камітэта.

Зноскі

  1. Schellenberg W., СС Doctor Marie Lazarsfeld-Jahoda // Sonderfahndungsliste G.B.СС, 1940. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Marie Jahoda // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Marie Jahoda // Babelio — 2007.
  4. а б Gadzinski A. KALLIOPE Austria: Frauen in Gesellschaft, Kultur und WissenschaftWien: Bundesministerium für Europa, Integration und Äußeres, 2015. — S. 234. — ISBN 978-3-9503655-5-9
  5. а б Ogilvie M. B. The Biographical Dictionary of Women in Science: Pioneering Lives From Ancient Times to the Mid-20th CenturyRoutledge, 2003. — Vol. 1. — P. 651–652. — 798 p. — ISBN 978-1-135-96342-2