Марэ (квартал)
Марэ (фр.: Marais — «балота») — квартал Парыжа на правым беразе Сены, на ўсход ад Бабура. Размешчаны паміж плошчай Рэспублікі і плошчай Бастыліі, квартал Марэ належыць як да 3-й, так і да 4-й муніцыпальных акруг Парыжа. Межы квартала вызначаны трыма бульварамі і ракой Сенай: на поўначы — бульварам дзю Тампль, на захадзе — Севастопальскім бульварам, на ўсходзе — бульварам Бамаршэ, і на поўдні — Сенай.
Балота, якое знаходзілася раней на гэтым месцы, было асушана ў XIII стагоддзі членамі Ордэна Тампліераў. Тады гэта была ўскраіна горада, сёння — цэнтр. Марэ перажыў горадабудаўнічую гарачку барона Асмана ў XIX стагоддзі, застаўшыся амаль некранутым, і цяпер у квартале можна ўбачыць раскошныя палацы і асабнякі побач са старымі дамамі рамеснікаў.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Марэ (квартал)
- ParisMarais, сайт Марэ
- Сінагога Турнель
- Музей мастацтва і гісторыі іўдаізму
- Фатаграфіі Марэ, 1900 год, наш час