Мар’іна (Пухавіцкі раён)
Ма́р’іна[1] (трансліт.: Marjina, руск.: Марьино) — пасёлак у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета. Месціцца за 2 км на поўнач ад Мар’інай Горкі, 48,5 км ад Мінска.
Пасёлак
Мар’іна
| ||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіць29 траўня 1876 года ў мястэчку Мар’іна Горка Ігуменскага павета Мінскай губерні была заснавана сельскагаспадарчая школа. У сувязі з гэтым тут былі ўзведзеныя будынкі, якія адносіліся да мястэчка Мар’іна Горка.
У 1911 годзе займела статус вучылішча. З сакавіка 1921 года навучальная ўстанова завецца Мар’інагорскі сельскагаспадарчы тэхнікум. З 2000 года каледж.
У 2000 годзе тэрыторыя каледжа была выдзелена ў асобны пасёлак Мар’іна.
- Мар’іна на старых здымках
-
Вучылішча, да 1918 г.
-
Вучылішча, 1918 г.
-
Вучылішча, 1918 г.
-
Вучылішча, 1914 г.
Насельніцтва
правіць- 2009 год — 1251 жыхар
- 2019 год — 846 жыхароў[2]
Транспарт
правіцьПраз тэрыторыю пасёлка праходзіць Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі Мінск — Гомель. Месціцца прыпыначны пункт Тэхнікум.
Славутасці
правіць- Комплекс будынкаў сельскагаспадарчай школы (другая палова XIX ст.)
- Мемарыяльная дошка у гонар Захара Біралы[3].
- Мемарыяльная дошка у ў гонар Івана Юркевіча
Крыніцы
правіць- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Belarus . pop-stat.mashke.org. Праверана 26 красавіка 2024.
- ↑ У гонар таленавітага земляка Захара Бірала ў пасёлку Мар‘іна адкрылі мемарыяльную дошку — Пухавiцкiя навiны. Пуховичские новости. Марьина Горка. Новости Марьиной Горки (недаступная спасылка) (11 сакавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 22 мая 2024. Праверана 22 мая 2024.
Літаратура
правіць- Мар’іна // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 157. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мар’іна (Пухавіцкі раён)