Масавае забойства ў Буфала (2022)
14 мая 2022 года дзесяць чалавек былі забіты ў супермаркеце Tops Friendly Market ў горадзе Бафала, штат Нью-Ёрк, ЗША. На месцы злачынства паліцыяй затрыманы стралок Пэйтан Гендра[1].
Масавае забойства ў Буфала (2022) | |
---|---|
Месца нападу |
супермаркет Tops Friendly Market па адрасе 1275 Jefferson Avenue, Бафала, штат Нью-Ёрк, ЗША |
Мэта нападу | афраамерыканцы |
Дата |
14 мая 2022 ~14:30—14:36 |
Спосаб нападу | расстрэл |
Загінулыя | 10 |
Параненыя | 3 |
Колькасць тэрарыстаў | 1 |
НападПравіць
18-гадовы Пэйтан Гендра ехаў некалькі гадзін, каб дабрацца да раёна горада, населенага пераважна цемнаскурымі. Ён узброіўся магутнай вінтоўкай, на ім была бронекамізэлька і шлем. Прыкладна а 14:30 стралок увайшоў у ажыўлены супермаркет і адкрыў агонь. Ён выкарыстаў камеру для анлайн-трансляцыі расстрэлу. Ахоўнік у супермаркеце спрабаваў адбіць напад, але быў застрэлены. Падчас нападу мужчына выкрыкваў абразы на расавай глебе. Пасля прыбыцця да месца здарэння дадатковых нарадаў паліцыі налётчык уступіў з імі ў супрацьстаянне, аднак потым склаў зброю, быў затрыманы і заключаны пад варту[2]
АхвярыПравіць
Налётчык забіў дзесяць чалавек. Яшчэ трое былі паранены[3]. Па словах камісара паліцыі Бафала Джозэфа Грамальі, большасць ахвяр былі афраамерыканцамі[2]: адзінаццаць — чарнаскурыя, двое — белыя[1].
РэакцыяПравіць
Мэр Бафала Байран Браўн выступіў перад журналістамі з нагоды здарэння. Ён заявіў[2]:
Гэта найгоршы кашмар, з якім можа сутыкнуцца любая супольнасць, мы цяпер пакутуем, мы абураемся. Мы не можам дазволіць гэтаму нягодніку падзяліць нашу супольнасць або нашу краіну. |
Губернатар Нью-Ёрка Кэці Хоўкул назвала напад «пагарджаным актам гвалту».
Пра здарэнне ў Бафала даклалі Прэзідэнту ЗША Джо Байдэну. У заяве Белага дому сказана, што ён і першая лэдзі моляцца за загінуўшых і іх блізкіх.
Гл. таксамаПравіць
Зноскі
- ↑ а б Gunman Kills 10 at Buffalo Supermarket in Racist Attack(нявызн.) , The New York Times (May 14, 2022).
- ↑ а б в Массовое убийство в штате Нью-Йорк: что известно , BBC (15 мая 2022).
- ↑ 10 dead in Buffalo shooting, police commissioner says , CNN (May 14, 2022). Праверана May 14, 2022.