Масавае забойства ў Огасагу і Велінгара

Масавыя забойствы ў Огасагу і Велінгара — серыя нападаў, якія адбыліся 23 сакавіка 2019 года, падчас якіх баевікі забілі каля 160 прадстаўнікоў народа фульбе ў цэнтральнай частцы Малі. Напады адбыліся пасля таго, як урад Малі аб’явіў аб знішчэнні пакінутых груп ісламістаў у краіне. Асабліва пацярпелі вёскі Огасагу і Велінгара[1][2][3][4][5].

ПерадгiсторыяПравіць

Пастухі народа фульбе сталі ўступаць у канфлікт з іншымі этнічнымі групамі Малі за магчымасць пасвіць жывёлу на пэўнай тэрыторыі і доступу да вады[6][7]. Гэтыя канфлікты пагаршаюцца змяненнем клімату, дэградацыяй земляў і ростам насельніцтва[8] Паводле дадзеных выдання African Arguments толькі невялікая частка народа фульбе актыўна падтрымлівае ісламісцкія групы, але іншыя народы Малі не падзяляюць гэта меркаванне і часта асацыююць фульбе з тэрарыстамі[8].

НападыПравіць

Напады адбыліся ў вёсках Огасагу і Велінгара, населенымі прадстаўнікамі фульбе. Па словах мясцовых малiйскiх чыноўнікаў, атакi былі ажыццёўлены паляўнічымі народа дагоны, якія былі ўзброены агнястрэльнай зброяй і мачэтэ[9]. Нападаючыя дагоны абвінавацілі жыхароў вёсак ў сувязях з джыхадзістамi і заявілі, што атака была праведзена ў помсту за напад Аль-Каіды на ваенную базу ў Малі на мінулым тыдні, у выніку якога загінулі 23 малiйскiх салдата. Па словамі відавочцаў, амаль усе хаты ў вёсках былі спалены дашчэнту[7].

Па выніках атакі баі забітыя 160 чалавек[1].

НаступствыПравіць

Пасля нападаў прэзідэнт Малі Ібрагім Бубакар Кейта звольніў начальніка штаба арміі генерала М’Бембу Мусу Кейту і камандзіра сухапутных войскаў генерала Абдрахамане Бэбі[10]. Арганізацыя Аб’яднаных Нацый абвясціла, што 26 сакавіка 2019 года накіруюць следчую групу на месца злачынства[11]. Прэзідэнт Ібрагім Бубакар Кейта загадаў, каб дагонская міліцыя Dan Na Ambassagou, адказная за напад, была скасаваная[8]. Арганізацыя Human Rights Watch таксама абвінаваціла Dan Na Ambassagou у тым, што яны нясе адказнасць за масавыя забойствы, хоць кіраўнік міліцыі гэта адмаўляе[2].

Спецыяльны саветнік ААН па папярэджанні генацыду Адама Дыенг папярэдзіў аб тым, што прысутнічае этнічны складнік у канфлікце. Ён нагадаў, што 26 сакавіка 2019 гады 6 дагонаў былі забітыя і яшчэ 20 выкрадзеныя меркавана ўзброенымі прадстаўнікамі фульбе ў вёсках Уаду і Керэ-Керэ[12][13]. 30 сакавіка 2019 года прадстаўнікі праваахоўных органаў Малі затрымалі пецярых падазраваных у нападзе на фульбе, якія самі раней сталі ахвярамі гвалту[14].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Hoije, Katarina Death Toll From Mali Attacks Climbs to 160, Government Says. Bloomberg (26 сакавіка 2019). Праверана 29 сакавіка 2019.
  2. 2,0 2,1 Ahmed, Baba. Militia head refutes his group responsible for Mali massacre (25 March 2019). Праверана 29 сакавіка 2019.
  3. Diallo, Tiemoko. At least 134 Fulani herders killed in central Mali's worst violence yet (23 March 2019).
  4. Death toll in Mali attack rises to at least 110 (23 сакавіка 2019).
  5. https://www.kommersant.ru/doc/3923720
  6. Mali: Dozens of civilians killed as farmers and herders clash over land , France 24 (25 June 2018). Праверана 30 сакавіка 2019.
  7. 7,0 7,1 Mali attack: More than 130 Fulani villagers killed , BBC News (24 March 2019). Праверана 24 сакавіка 2019.
  8. 8,0 8,1 8,2 Insiders Insight: Explaining the Mali massacre (26 сакавіка 2019).
  9. More than 100 Fulani massacred as ethnic and jihadist violence escalates in Mali (англ.)  (23 сакавіка 2019).
  10. Mali sacks top army chiefs, dissolves militia after scores killed. Al Jazeera (24 сакавіка 2019).
  11. UN team to investigate 'horrific' massacre in central Mali (26 сакавіка 2019).
  12. Central Mali: Top UN genocide prevention official sounds alarm over recent ethnically-targeted killings (28 сакавіка 2019).
  13. Six die in Mali attacks (28 March 2019).
  14. AfricaNews Mali arrests five suspects in killing of 157 villagers (англ.) .