Масавае забойства ў гімназіі ў Казані
Стральба ў гімназіі №175 — масавае забойства, якое адбылося 11 мая 2021 года ў горадзе Казань (Татарстан, Расія). У выніку страляніны загінулі 9 чалавек[2], 32 пацярпелі[3]. Нападнік быў затрыманы[3].
Стральба ў гімназіі №175 | |
---|---|
Месца нападу |
Вуліца Джаўдата Файзі, 8, Казань, Рэспубліка Татарстан, Расія |
Дата |
11 мая 2021 09:20 — 9:34 |
Спосаб нападу | стральба, выбух |
Зброя | гладкаствольная стрэльба Hatsan Escort[1] |
Загінулыя | 9[2] |
Параненыя | 32[3] |
Колькасць тэрарыстаў | 1[4] |
Ход падзей
правіцьКаля 10 гадзін раніцы з’явіліся паведамленні аб стральбе ў гімназіі №175 горада Казань[5]. Паводле даных крыніцы ТАСС, стральба пачалася ў 9:20, а ў 9:25 паступіў сігнал з трывожнай кнопкі. На той момант у гімназіі знаходзілася больш за 700 дзяцей і каля 70 педагогаў і супрацоўнікаў[3]. Паводле некаторых звестак, таксама быў чутны выбух[6]. На месца здарэння прыбылі супрацоўнікі Расгвардыі, якія эвакуіравалі вучняў і работнікаў гімназіі[7]. Каля 11 гадзін да гімназіі прыехаў прэзідэнт Рэспублікі Татарстан Рустам Мініханаў[7]. У 11 гадзін прэс-служба МУС Расіі паведаміла аб затрыманні нападніка і ўвядзенні рэжыму контртэрарыстычнай аперацыі[8][9].
Распачата крымінальная справа па артыкуле 105 КК РФ ч. 2 (забойства двух або больш асоб агульнанебяспечным спосабам)[10].
12 мая быў абвешчаны днём жалобы ў памяць аб ахвярах масавага забойства[11].
Асоба падазраванага
правіцьМеркаваны забойца (Ільназ Галявіеў) быў затрыманы[12][13]. СМІ паведамлялі, што падазраваны скончыў гэтую гімназію ў 2018 годзе, пасля чаго навучаўся ў каледжы універсітэта «ТЫСБІ»[14]. Прэзідэнт Рустам Мініханаў паведаміў, што злачынцу было 19 гадоў, і ў яго афіцыйна была зарэгістравана зброя[15]. Дэпутат Дзяржаўнай думы Аляксандр Хінштэйн паведаміў, што падазраваны атрымаў дазвол на захоўванне зброі 28 красавіка, за 13 дзён да нападу[1].
Пасля затрымання падазраванага даставілі ў аддзел паліцыі і прывязалі з аголеным торсам да кратаў камеры — мяркуючы па апублікаваным у сетцы відэа, супакойвацца ён не збіраўся і аб зробленым не шкадаваў, заявіўшы[16][17][18][19][20]:
Месяцы два таму я ўсвядоміў сябе Богам. А летам ў мне пачаў абуджацца монстр. Я заўсёды ўсіх ненавідзеў і яшчэ больш зненавідзеў. Ніхто мне не сказаў, я сам зразумеў. |
З’яўляліся паведамленні аб ліквідацыі другога падазраванага[21], аднак МУС Татарстана абвергла наяўнасць саўдзельнікаў у нападніка[22].
Загінулыя і параненыя
правіцьНа месцы стральбы загінулі 8 чалавек[7][23] (7 вучняў гімназіі[24], адна настаўніца), пазней колькасць загінуўшых узрасла да 9[2]. Па стане на 11 мая было шпіталізавана 3 дарослых і 18 дзяцей, з іх 6 параненых знаходзіліся ў рэанімацыі ў вельмі цяжкім стане[7][25][26].
Заканадаўчыя ініцыятывы
правіцьПрэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін выказаў спачуванні сваякам загінуўшых і загадаў ураду зрабіць больш жорсткімі законы аб зброі ў краіне[27]. Васіль Піскароў, старшыня Камітэта Дзяржаўнай Думы па бяспецы і супрацьдзеянні карупцыі, заявіў, што законапраект аб узмацненні жорсткасці абмежаванняў на атрыманне ліцэнзіі на зброю будзе разгледжаны 12 мая[28].
Сакратар генсавета «Адзінай Расіі» Андрэй Турчак падкрэсліў неабходнасць зрабіць больш жорсткім заканадаўства аб незаконным абароце зброі і знайсці больш эфектыўныя падыходы да абароны школ[29].
Упаўнаважаны па правах чалавека Таццяна Маскалькова прапанавала павысіць узрост атрымання зброі да 21 года[28]. Падобная прапанова таксама ўносілася ў 2018 годзе[30].
Гл. таксама
правіцьЗноскі
правіць- ↑ а б "Стрелявший в казанской школе получил разрешение на оружие 28 апреля". Интерфакс. 11 мая 2021 12:21. Праверана 2021-05-11.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - ↑ а б в "Число погибших в результате стрельбы в школе в Казани возросло до девяти". tass.ru. 2021-05-11 15:10. Праверана 2021-05-11.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - ↑ а б в г "В результате стрельбы в школе в Казани пострадали 32 человека". ТАСС. 2021-05-11 11:07. Праверана 2021-05-11.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - ↑ Что известно о стрельбе в школе в Казани . ТАСС (11 мая 2021). Праверана 11 мая 2021.
- ↑ Ученик устроил стрельбу в казанской школе, Интерфакс, 11 мая 2021 10:04
- ↑ "Очевидец сообщил о взрыве перед нападением на школу в Казани". ТАСС. 2021-05-11. Праверана 2021-05-11.; "Стрельба в казанской школе. ОНЛАЙН". Газета.Ru(руск.). 2021-05-11. Праверана 2021-05-11.
- ↑ а б в г "При нападении на школу в Казани погибли восемь человек. Онлайн-трансляция "Ъ"". Коммерсантъ. 2021-05-11. Праверана 2021-05-11.
- ↑ "Официальная информация". МВД России. 2021-05-11 11:00. Архівавана з арыгінала 11 мая 2021. Праверана 2021-05-11.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 мая 2021. Праверана 13 кастрычніка 2022.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 мая 2021. Праверана 13 кастрычніка 2022. - ↑ "В Казани введен режим контртеррористической операции". Interfax.ru(руск.). 2021-05-11 11:15. Праверана 2021-05-11.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - ↑ Александр Бастрыкин поручил передать в центральный аппарат уголовное дело о нападении на школу в Казани, в результате которого погибли люди . Следственный комитет Российской Федерации (11 мая 2021). Праверана 11 мая 2021. ([1])
- ↑ "В Татарстане 12 мая объявлен днём траура — Реальное время". realnoevremya.ru(руск.). 11:51, 11.05.2021. Праверана 2021-05-11.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) Архіўная копія . Архівавана з першакрыніцы 11 мая 2021. Праверана 11 мая 2021. - ↑ "В МВД подтвердили задержание одного из напавших на школу в Казани". ТАСС. 2021-05-11 11:17. Праверана 2021-05-11.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - ↑ "В МВД подтвердили задержание террориста, напавшего на гимназию в Казани". Российская газета(руск.). 11.05.2021 11:33. Праверана 2021-05-11.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - ↑ Что известно о казанском стрелке — «Коммерсантъ» от 11.05.2021, 12:46
- ↑ "Глава Татарстана рассказал, что известно о нападавшем на школу Казани". Российская газета(руск.). 2021-05-11 11:24. Праверана 2021-05-11.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - ↑ https://ria.ru/20210511/ubiystvo-1731791471.html
- ↑ https://www.bbc.com/russian/news-57068258
- ↑ https://www.reuters.com/world/europe/nine-killed-school-shooting-russia-four-hospital-ria-2021-05-11/
- ↑ https://www.kommersant.ru/amp/4803171
- ↑ https://www.rbc.ru/society/11/05/2021/609a54249a794720634de06a
- ↑ "Второго участника нападения на школу в Казани ликвидировали". tass.ru. 2021-05-11 11:11. Праверана 2021-05-11.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - ↑ МВД: пособников у напавших на школу в Казани не было — Газета.ру, 11.05.2021 11:52; E1
- ↑ "Власти Татарстана сообщили о восьми погибших при стрельбе в казанской школе". tass.ru. 2021-05-11 11:36. Праверана 2021-05-11.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - ↑ "Глава Татарстана прокомментировал ситуацию после стрельбы в школе". РИА Новости(руск.). 20210511T1112. Праверана 2021-05-11.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - ↑ "Шесть детей, пострадавших при стрельбе в школе в Казани, находятся в реанимации". tass.ru. 2021-05-11 11:45. Праверана 2021-05-11.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - ↑ "Шесть раненых при стрельбе в школе в Казани детей находятся в крайне тяжелом состоянии". tass.ru. 2021-05-11 12:13. Праверана 2021-05-11.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - ↑ "At Least 9 Dead In School Shooting In Russia". NPR.org(англ.). Праверана 2021-05-11.
- ↑ а б При нападении на школу в Казани погибли девять человек, Коммерсантъ, 11 мая 2021
- ↑ "«Единая Россия» считает необходимым ужесточить законодательство в сфере оборота оружия". ТАСС. 2021-05-11. Праверана 2021-05-11.
- ↑ Возраст на право приобретения оружия предложено увеличить до 21 года, 2019; После массового убийства в техникуме в Керчи в 2018 году власти уже обещали ужесточить правила оборота оружия В итоге их решили даже смягчить «для соблюдения баланса интересов», 2021. проект 594512-7 Архівавана 12 мая 2021., проект 602027-7 Архівавана 12 мая 2021.
Спасылкі
правіць- Стрельба в школе в Казани. Онлайн // ТАСС, 11 мая 2021
- Новости ТАСС: Стрельба в школе в Казани
- Стрельба в гимназии в Казани. Главное // Коммерсант, 11 мая 2021
- В Казани открыли стрельбу в школе. По данным властей, восемь человек погибли, нападавший задержан // Медуза, 11 мая 2021
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Масавае забойства ў гімназіі ў Казані