Масальскія
княжацкі род
Масальскія — княжацкі род гербу ўласнага «Масальскі»; нашчадкі Рурыка (адгалінаванне чарнігаўскіх князёў).
Масальскія | |
---|---|
![]() | |
Краіна паходжання | Карачаўскае княства |
Тытул | князі |
Прызнаныя ў | Вялікае Княства Літоўскае, Расійская імперыя |
Паходжанне правіць
Святаслаў Цітавіч Карачаўскі ў шлюбе з князёўнай Фядорай, дачкой вялікага князя літоўскага Альгерда, меў 7 сыноў і дачку. Адзін з іх — Юрый — у канцы XIV ст. атрымаў ува ўдзел частку Карачаўскага княства з горадам Масальск. Яго сыны Васіль, Уладзімір і Сямён супольна валодалі Масальскім княствам, якое ў 1492 захапіў маскоўскі гаспадар Іван III[1].
Найбольш вядомыя прадстаўнікі правіць
- Аляксандр Масальскі (?—1645) — ваявода менскі
- Міхал Юзаф Масальскі (каля 1700 — 1768) — польны і вялікі гетман літоўскі
- Ігнацый Якуб Масальскі (1727—1794) — біскуп віленскі
Галерэя правіць
- Іканаграфія роду Масальскіх
-
Алена Патоцкая (з Масальскіх)
-
Юзэфа Масальская (з Радзівілаў)
Зноскі
Літаратура правіць
- Вяроўкін-Шэлюта У. Масальскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 275. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Масальскія