Масаляны
Масаля́ны[1] (трансліт.: Masaliany, руск.: Масоляны) — аграгарадок у Бераставіцкім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Алекшыцкага сельсавета.
Аграгарадок
Масаляны
| ||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьУ 1919—1939 — у складзе Польскай Рэспублікі. У 1919—1922 — цэнтр гміны ў Гродзенскім павеце Беластоцкага ваяводства. Наступствам пакту Молатава-Рыбентропа і нападу СССР на Польшчу 17 верасня 1939 года, занята савецкімі войскамі.
18 верасня 1939 года ў маёнтку Масаляны з'явілася група беларускіх камуністаў і бандытаў, якой кіраваў Язеп Гаўрылюк, з мэтай забойства ўладальніка маёнтку, ардыната Яна Біспінга, а таксама рабунку каштоўнасцей з маёнтку. Мясцовыя жыхары аднак папяредзілі пана пра небяспеку ад савецкіх бандаў, дзякуй чаму яму і яго сям'і атрымалася збегчы мінулай ночы. Жыхары Масалянаў сфарміравалі вясковы камітэт, які забяспечыў маёнтак і прымусіў банду Гаўрылюка хутка з'ехаць[2].
2 лістапада 1939 года вёска апынулася ў складзе Беларускай ССР. Да 23 сакавіка 1964 года вёска ўваходзіла ў склад Эйсмантаўскага сельсавета[3], пасля — у складзе Алекшыцкага сельсавета. З 1991 года ў складзе незалежнай Беларусі.
Насельніцтва
правіцьІнфраструктура
правіцьСлавутасці
правіць- Капліца Унебаўзяцця Найсв. Дзевы Марыі
- Царква Раства Божай Маці
- Палац Біспінгаў
Вядомыя асобы
правіць- Іван Антонавіч Летка (1935—1999) — беларускі паэт.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Marek Wierzbicki: Mordy i grabieże po 17 września 1939 roku. W: Marek Wierzbicki: Polacy i Białorusini w zaborze sowieckim. Stosunki polsko-białoruskie na ziemiach północno-wschodnich II RP pod okupacją sowiecką 1939—1941. Wyd. 2. Warszawa: Stowarzyszenie Kulturalne Fronda, 2007, ss. 84-85, seria: Biblioteka historyczna Frondy. ISBN 978-83-88747-76-2
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 23 сакавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Масаляны
- Вёска Масаляны на сайце Radzima.org
- Масаляны на сайце Глобус Беларусі (руск.)