Масквіч (завод)
АТ «Маскоўскі аўтамабільны завод „Масквіч“» — машынабудаўнічае прадпрыемства на тэрыторыі Расіі.
Масквіч | |
---|---|
руск.: Москвич | |
Тып | акцыянернае таварыства |
Заснаванне | 6 лістапада 1930 |
Ранейшыя назвы |
|
Краіна | |
Размяшчэнне | Расія: Масква |
Адрас | |
Ключавыя постаці | Дзмітрый Валянцінавіч Пронін (генеральны дырэктар) |
Галіна | аўтамабільная прамысловасць |
Абарот | 531 млрд ₽ (1994) |
Матчына кампанія | Урад Масквы[d] |
Сайт | moskvich-auto.ru |
Гісторыя
правіцьСваю дзейнасць завод пачаў 6 лістапада 1930 года, як Маскоўскі аўтазборачны завод імя КІМ і прыступіўшы да зборкі легкавых і грузавых машын Ford з амерыканскіх камплектуючых. Аднак з 1933 года завод стаў філіялам ГАЗ і збіраў ужо аўтамабілі ГАЗ з камплектуючых савецкай вытворчасці. З 1939 года завод стаў самастойным.
У 1998 годзе частка тэрыторыі і цэхаў завода была перададзена сумеснаму аўтамабілебудаўнічаму прадпрыемству ўрада Масквы і Renault. Першапачаткова прадпрыемства называлася Аўтафрамас, пазней перайшоў пад кантроль кампаніі Рэно Расія. З 1998 па 2022 выпускаў аўтамабілі маркі Рэно.
У маі 2022 года актывы «Рэно Расія» перайшлі ва ўласнасць урада Масквы. 23 лістапада 2022 года на заводзе пачалася буйнавузлавая зборка красовераў JAC JS4 пад уласнай маркай «Масквіч 3»[1].
Зноскі
- ↑ "На заводе «Москвич» запустили производство автомобилей"(руск.). autonews.ru. 2022-11-23. Праверана 2022-11-25.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Масквіч (завод)
- Афіцыйны сайт Маскоўскага аўтамабільнага завода «Масквіч»