Маскоўскае вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства
Маскоўскае вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства (МВЖСД) (руск.: Московское училище живописи, ваяния и зодчества (МУЖВЗ)) — адна з вядучых мастацкіх навучальных устаноў у дарэвалюцыйнай Расіі.
Гісторыя
правіцьУ 1830 годзе група мастакоў-аматараў і прафесійных жывапісцаў утварылі ў Маскве творчы кружок — «натурны клас», які ў 1834 годзе атрымаў назву «Мастацкі клас», які размясціўся на Вялікай Нікіцкай вуліцы. У 1843 годзе ён быў ператвораны ў «Вучылішча жывапісу і разьбярствы» Маскоўскага мастацкага таварыства. У 1844 годзе вучылішча размясцілася на Мясніцкай вуліцы, у доме Юшкова. У 1865 годзе да яго было далучана Маскоўскае палацавае архітэктурнае вучылішча пры Маскоўскай палацавай канторы (раней пры Экспедыцыі крамлёўскага будаўніцтва), пасля чаго ўстанова, уласна, і атрымала назву Маскоўскае вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства. Выпускнікі вучылішча фактычна мелі той жа статус, што і выпускнікі Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў.
У 1896 годзе вучылішча было пераўтворана ў вышэйшую навучальную ўстанову з агульнаадукацыйным, архітэктурным і мастацкім аддзяленнямі. Курс навучання доўжыўся 8 гадоў для жывапісцаў і скульптараў і 10 гадоў для архітэктараў. З 1896 па 1917 гг. дырэктарам Маскоўскага вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства быў князь Аляксей Яўгенавіч Львоў. З 1915 года вучылішча знаходзілася ў распараджэнні Міністэрства гандлю і прамысловасці.
Пасля рэвалюцыі, у 1918 годзе, вучылішча было ператворана ў Другія дзяржаўныя свабодныя мастацкія майстэрні, пасля гэтыя Майстэрскія былі рэарганізаваны ў Маскоўскі мастацкі інстытут імя Сурыкава і Маскоўскі архітэктурны інстытут.
Выпускнікі архітэктурнага аддзялення МВЖСД звычайна атрымлівалі званне мастака архітэктуры. Тыя, хто атрымалі малы сярэбраны медаль ганараваліся званнем някласнага мастака архітэктуры; вялікі сярэбраны медаль — класнага мастака архітэктуры. З 1909 года статус архітэктурнага аддзялення МВЖСД быў павышаны: выпускнікам стала прысвойвацца званне архітэктара[1]. Цяпер у будынку МВЖСД размяшчаецца Расійская Акадэмія жывапісу, скульптуры і дойлідства. Адзін з карпусоў МВЖСД быў знесены ў кастрычніку 2014[2].
Вядомыя выкладчыкі
правіцьВядомыя выпускнікі
правіць- Н. М. Агап’ева
- П. А. Алякрынскі
- А. Я. Архіпаў
- В. М. Бакшэеў
- І. П. Бацюкоў
- Б. В. Бяссонаў
- В. Д. Болатнаў
- І. Я. Бандарэнка
- А. М. Васняцоў
- М. Д. Вінаградаў
- С. С. Варашылаў
- С. В. Іванаў
- А. У. Ісупаў
- С. Б. Залескі
- Б. М. Засыпкін
- Г. А. Кайзер
- С. Ц. Канёнкаў
- А. М. Корын
- П. Д. Корын
- К. А. Каровін
- С. А. Каровін
- Р. І. Катоў
- Л. У. Куляшоў
- І. І. Левітан
- В. А. Мазырын
- І. П. Машкоў
- К. С. Мельнікаў
- Д. І. Мітрохін
- М. В. Несцераў
- М. У. Несатаў
- С. Д. Няфёдаў (Эрзя)
- М. П. Паруснікаў
- Л. В. Пастарнак
- А. А. Пластаў
- А. М. Рамазанава
- Т. Ф. Рыс
- І. Д. Самгін
- М. І. Скоці
- М. А. Фердынандаў
- В. В. Хвасценка
- А. К. Шэрвашыдзэ
- Л. Ф. Эберг
- І. В. Эдэль
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Зодчие Москвы времени эклектики, модерна и неоклассицизма (1830-е — 1917 годы): илл. биогр. словарь / Гос. науч.-исслед. музей архитектуры им. А.В.Щусева и др. — М.: КРАБиК, 1998. — С. 296. — 320 с. — ISBN 5-900395-17-0.
- ↑ Электронная чорная кніга Архнагляду
МВЖСД на Вікісховішчы |
Літаратура
правіць- Дмитриева Н. А. Московское училище живописи, ваяния и зодчества. — М.: 1951.
- Степанова С. С. Московское училище живописи и ваяния: годы становления. — Спб.: Искусство, 2005.
- Кондаков С. Н. Состоящее при Московском художественном обществе, училище живописи, ваяния и зодчества // Юбилейный справочник Императорской Академии Художеств. 1764-1914 = Юбилейный справочникъ Императорской Академіи Художествъ. 1764-1914. — СПб.: Товарищество Р. Голике и А. Вильборг., 1914. — Т. I. — С. 281. — 353 с.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Маскоўскае вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства