Маскоўскае цэнтральнае кальцо
Маскоўскае цэнтральнае кальцо (руск.: Московское центральное кольцо) — від гарадскога грамадскага транспарту ў Маскве, які ўяўляе сабой гарадскую электрычку на Малым кальцы ў структуры Маскоўскай чыгункі, інтэграваную з Маскоўскім метрапалітэнам. На картах Маскоўскага метрапалітэна маршрутная лінія пазначаецца бардовым колерам і лічбай .
Маскоўскае цэнтральнае кальцо | |
---|---|
Маскоўскі метрапалітэн | |
Адкрыццё першага ўчастку: | 10 верасня 2016 |
Даўжыня, км: | 54 |
Колькасць станцый: | 31 |
Максімальная колькасць вагонаў у складзе цягніка: | 5 |
Колькасць вагонаў у саставе цягніка: | 5 |
Наземныя ўчасткі: | ёсць |
Кальцо было пабудавана ў 1908 годзе, да 1934 года, па ім ажыццяўляліся пасажырскія і грузавыя перавозкі, паздней — толькі грузавыя. Адкрыццё пасажырскага руху зноў адбылося 10 верасня 2016 года апасля маштабнай рэканструкцыі[1].
Гісторыя
правіцьМаскоўская акруговая чыгунка (МАЧ) пабудавана вакол Масквы па праекце архітэктара і інжынера П. І. Рашэўскага ў 1903—1908 гадах. Яе працягласць склала 54 км.
Адлік верст новай чыгункі пачынаўся ад кропкі яе перасячэння з Мікалаеўскай чыгункай, па гадзіннікавай стрэлцы. На дарозе знаходзяцца 14 станцый (усе яны — унікальныя ўзоры маскоўскага мадэрна пачатку ХХ стагоддзя), пабудаваных у адзіным стылі, два прыпыначных пункта (Патыліха каля Мікалаеўскага моста, Ваеннае поле каля Хадынскіх ваенных лагераў) і адзін тэлеграфны пост (Браццава). Усе пасажырскія будынкі размешчаны ўнутры кольцы, з боку цэнтра горада, а таварныя платформы, пакгаузы, станцыйныя шляхі — з вонкавага боку.
Першапачаткова па дарозе перавозіліся не толькі грузы, але і пасажыры, да паслуг якіх былі пабудаваны станцыі-вакзалы (Уладыкіна, Вераб’ёвы Горы, Браццава, Срэбны Бор, Ліхаборы, Ляфортава, Канатчыкава і інш.), частка з якіх захавалася па сенняшні дзень. Да 1917 года МАЧ карысталися толькі рабочыя і служачыя прылеглых да Масвы прадпрыемстваў, нягледзячы на тое, што пасажыраў заўсёды не хапала. Да канца 1920-х раёны, па якіх праходзіць МАЧ, атрымалі надзейныя трамвайныя і аўтобусныя зносины, і ў 1934 годзе пасажырскі рух па кольцы быў закрыты.
У 2008—2011 гадах ААТ «РЖД» і ўрадам Масквы пры згодзе старшыні ўрада Расіі У. Пуціна было прынята рашэнне рэканструяваць і электрыфікаваць Малое кальцо і пабудаваць на займаемай ім тэрыторыі ў цэнтры Масквы кальцавую пасажырскую лінію гарадской электрычкі[2].
10 верасня 2016 года Маскоўская акруговая чыгунка была ўведзена ў пасажырскую эксплуатацыю[3].
Галерэя
правіцьЗноскі
- ↑ Как МКЖД решит транспортные проблемы Москвы
- ↑ Как строится МКЖД?
- ↑ "Вечерняя Москва - Владимир Путин и Сергей Собянин открыли движение на Московском центральном кольце". Вечерняя Москва. 2016-09-10. Праверана 2018-10-28.
Спасылкі
правіць- Официальный сайт Архівавана 23 лютага 2012.