Маскоўская вуліца (Брэст)
Вуліца Маскоўская (руск.: улица Московская) — вуліца ў Маскоўскім раёне Брэста. Разам з праспектам Машэрава складае галоўны гарадскі дыяметр і з’яўляецца асноўнай магістраллю Брэста.
Маскоўская Брэст | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Брэсцкая вобласць |
Горад | Брэст |
Раён | Маскоўскі раён |
Працягласць | км |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Размяшчэнне
правіцьАрыентавана з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. З’яўляецца працягам праспекта Машэрава, пачынаецца ад Кобрынскага моста, з поўначы прымыкаюць вуліца Кастрычніцкая, завулак Палявы, вуліцы Сікорскага, Серая, Дэпутацкі завулак, вуліцы Зялёная, Жураўліная, Калініна, Фруктовая, Трышынская, з поўдня — вуліцы Генерала Папова, Дзмітрыя Данскога, Спакойная, Шаўчэнкі, далей перасякае вуліцу Піянерскую — 28 ліпеня, з поўдня прымыкаюць вуліцы Шлюзавая, Мухавецкая, Багданчука, Васняцова, з поўначы — вуліца Савецкай Канстытуцыі, перасякае Партызанскі праспект, з поўначы прымыкае вуліца Гаўрылава, перасякае вуліцу Гродзенскую — Лакціёнава, на скрыжаванні з якой узведзена двухузроўневая развязка. Далей з поўдня прымыкаюць завулак Лясны, вуліцы Ландшафтная, Медыцынская, перасякае вуліцу Зялёную (в. Тэльмы 1) — Тадэвуша Касцюшкі, па-за граніцай горада пераходзіць у Маскоўскую шашу. Даўжыня вуліцы складае каля км.
Забудова
правіцьНяцотны бок
правіць- № 147 — Палац водных відаў спорту
- № 149 — Брэсцкі абласны дыспансер спартыўнай медыцыны
- № 151 — Брэсцкі лёгкаатлетычны манеж
- № 151 — Брэсцкі лядовы палац
- былая в. Трышын
- № 245, 247, 251, 253 — жылы комплекс з убудаванымі памяшканнямі (2016—2020; арх. Я. Крапіўны[1]).
- № 267 — Комплекс будынкаў Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта (1965—1980)
- № 271 — Свята-Васкрасенскі сабор (1995)
- № 273 — Адміністрацыя Маскоўскага раёна г. Брэста. Аддзел ЗАГС Брэсцкага гарвыканкама
- № 273в — супермаркет «АЛМІ»
- № 275а — бізнес-цэнтр «DIAGONAL»
- № 275 — Брэсцкі абласны Палац культуры (1980, архітэктар Г. Чысцякоў)[2].
- Парк воінаў-інтэрнацыяналістаў
- Мікрараён Усход-6
- № 329 — гандлёвы цэнтр «Дыяніс»
- былая в. Вычулкі
- катэджны пасёлак «Сцімава»
Цотны бок
правіць- Кіеўка
- № 202 — Брэсцкі навукова-тэхналагічны парк. ГЦ «Еўропа»
- № 202 — Брэсцкі электрамеханічны завод
- № 204 — Брэсцкі электралямпавы завод
- № 206 — казіно «Мяцеліца»
- № 208 — бізнес-цэнтр «Брэст Дзелавы»
- № 208а — супермаркет «Domus City»
- № 210 — супермаркет «Карона»
- № 326/4 — дзіцячы садок № 34
- № 328 — супермаркет «АЛМІ»
- Юбілейны рынак
- № 330/2 — пачатковая школа № 34
- № 332/5 — Гімназія № 2
- № 338/2 — дзіцячы садок № 2
- № 338/4 — Музычная гімназія № 4
- № 340/3 — дзіцячы садок № 38
- № 342 — гандлёвы цэнтр «Еўраопт»
- № 346/5 — дзіцячы садок № 39
- № 346/4 — дзіцячы садок № 19
- № 346/6 — Сярэдняя школа № 12
- № 348/3 — Фізкультурна-аздараўленчы комплекс
- № 356А — супермаркет «АЛМІ»
- № 368 — магазін «Мэбля»
- в. Тэльмы 1 (па-за межамі горада)
Зноскі
- ↑ А. А. Андреюк. Крапивной Евгений Петрович
- ↑ А. М. Кулагін. 56. Палац культуры мікрараёна Усход // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Брэсцкая вобласць. — 368 с., іл.
Спасылкі
правіцьМаскоўская вуліца (Брэст) на Вікісховішчы |