Маскоўская сельскагаспадарчая акадэмія імя К. А. Ціміразева

ВНУ ў Маскве

Расійскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт — МСГА імя К. А. Ціміразева[1] (руск.: Российский государственный аграрный университет — МСХА им. К. А. Тимирязева) — вядучая і найстарэйшая аграрная вышэйшая навучальная ўстанова Расіі.

Расійскі дзяржаўны аграрны
ўніверсітэт – МСГА імя
К. А. Ціміразева
(ФДБАУ ВА РДАУ – МСГА імя
К. А. Ціміразева
)
Міжнародная назва Russian Timiryazev State Agrarian University
Заснаваны 1865
Тып Дзяржаўны
Рэктар Лукомец Вячаслаў Міхайлавіч
Прэзідэнт Уладзімір Майсеевіч Бавуцін
Студэнты 16712
Бакалаўрыят 13054
Магістратура 1485
Краіна
Размяшчэнне
Метро м. Пятроўска-Разумоўская Серпухаўска-Ціміразеўская лінія
~ 2км
Юрыдычны адрас Сцяг Расіі Расія, 127550, г. Масква, вул. Ціміразеўская, 49
Узнагароды Ордэн ЛенінаОрдэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Сайт www.timacad.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Поўнае назва: федэральная дзяржаўная бюджэтная адукацыйная ўстанова вышэйшай адукацыі «Расійскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт — МСГА імя К. А. Ціміразева» (скарочана, ФДБАУ ВА РДАУ — МСГА імя К. А. Ціміразева).

Акадэмія носіць імя вядомага навукоўца-фізіёлага раслін Клімента Аркадзьевіча Ціміразева і таму ў гутарковай мове выкарыстоўваюць назву: «Ціміразеўская акадэмія».

Знаходзіцца ў распараджэнні Міністэрства сельскай гаспадаркі.

Гісторыя

правіць
 
Паштовая марка СССР, 1965
 
Паштовая марка Расіі, 2015

Датай заснавання лічыцца 3 снежня 1865 года, калі выйшла распараджэнне аб адкрыцці Пятроўскай земляробчай і лясной акадэміі. 25 студзеня 1866 года адбылося адкрыццё лекцый.

27 кастрычніка 1865 года зацверджаны Статут акадэміі. 3 снежня 1865 года абвешчана распараджэнне ўрада аб яе адкрыцці; адкрыты два аддзяленні — сельскагаспадарчае і лясное.

25 студзеня 1866 года прачытаны першыя лекцыі. З 1871 года пачалося выкладанне садаводства і агародніцтва.

Паводле новага Статуту ад 16 чэрвеня 1873 года акадэмія стала дзяржаўнай вышэйшай навучальнай установай. У 18781879 гадах у акадэміі быў арганізаваны лесагаспадарчы музей, закладзены лясны гадавальнік, на вопытным полі адкрылася метэаралагічная станцыя.

У 1889 годзе прыняты новы Статут, ліквідавана лясное аддзяленне, таксама зменена назва — Пятроўская сельскагаспадарчая акадэмія.

1 лютага 1894 года акадэмія была закрыта. У чэрвені 1894 года заснаваны Маскоўскі сельскагаспадарчы інстытут. У 18951898 гадах закладзены батанічны сад.

Савецкі перыяд

правіць

У 1917 года адноўлена назва — Пятроўская сельскагаспадарчая акадэмія, зменены статут і арганізацыйная структура, створаны новыя навучальныя планы і праграмы.

У снежні 1923 года зацвердажана новая назва Сельскагаспадарчая акадэмія імя К. А. Ціміразева; навучанне было трохгадовым, існавала 3 факультэты: агранамічны, эканамічны і інжынерны.

У пачатку 1930-х гадоў на базе факультэтаў акадэміі створаны Гідрамеліярацыйны інстытут, Інстытут інжынераў сельскагаспадарчай вытворчасці, Інстытут рыбнай прамысловасці.

У 1941 годзе Сельскагаспадарчая акадэмія імя Ціміразева з’яўлялася вышэйшай навучальнай установай Наркамзема СССР і мела паштовы адрас: горад Масква, Новая шаша, дом 10.

Сучасны перыяд

правіць

У 1994 год годзе зацверджаны Статут і назва Маскоўская сельскагаспадарчая акадэмія імя К. А. Ціміразева (МСГА). У 2001 годзе прыняты новы Статут акадэміі.

20 чэрвеня 2005 годзе акадэмія пераназвана ў Федэральную дзяржаўную адукацыйную ўстанову «Расійскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт — МСГА імя К. А. Ціміразева» (ФДАУ ВПА РДАУ — МСГА імя К. А. Ціміразева).

11 верасня 2008 года Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі № 1343 у мэтах захавання гісторыка-культурнай спадчыны народаў Расійскай Федэрацыі ўніверсітэт уключаны ў Дзяржаўны збор асабліва каштоўных аб'ектаў культурнай спадчыны народаў Расійскай Федэрацыі[2].

20 мая 2013 года загадам Міністэрства сельскай гаспадаркі Расійскай Федэрацыі была распачата рэарганізацыя ўніверсітэта шляхам далучэння да яго федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай адукацыйнай установы вышэйшай прафесійнай адукацыі «Маскоўскі дзяржаўны аграінжынерны ўніверсітэт імя В. П. Гарачкіна» і федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай адукацыйнай установы вышэйшай прафесійнай адукацыі «Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт прыродаўладкавання»[3].

4 красавіка 2014 года загадам Міністра сельскай гаспадаркі Расійскай Федэрацыі № 15-у аб зацвярджэнні Змен і дадаткаў № 1 у Статут ФДБАУ ВПА РДАУ-МСГА імя К. А. Ціміразева федэральная дзяржаўная бюджэтная адукацыйная ўстанова вышэйшай прафесійнай адукацыі «Маскоўскі дзяржаўны аграінжынерны ўніверсітэт імя В. П. Гарачкіна» і федэральная дзяржаўная бюджэтная адукацыйная ўстанова вышэйшай прафесійнай адукацыі «Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт прыродаўладкавання» далучаны да федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай адукацыйнай установы вышэйшай прафесійнай адукацыі «Расійскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт — МСГА імя К. А. Ціміразева»[4].

Структура ўніверсітэта

правіць
 
Одзін з навучальных карпусоў акадэміі.
 
Глебава-агранамічны музей імя В. Р. Вільямса.
 
Вопытнае поле МСГА, вуліца Пранішнікава

Факультэты

правіць
  • Аграноміі і біятэхналогіі
  • Глебазнаўства, аграхіміі і экалогіі
  • Садаводства і ландшафтнай архітэктуры
  • Заатэхніі і біялогіі
  • Эканамічны
  • Эканомікі і фінансаў
  • Гуманітарна-педагагічны
  • Тэхналагічны
  • Завочнай адукацыі
  • Давнускай падрыхтоўкі
  • Павышэння кваліфікацыі
  • Ваенная кафедра

Міждысцыплінарныя цэнтры

правіць
  • Вышэйшая школа аграбізнесу (MBA)
  • Галіновы аграрны бізнес-інкубатар
  • Лінгвістычны адукацыйны цэнтр (ЛІНГВА-МСГА)

Навукова-вытворчыя падраздзяленні

правіць
  • Лабараторыя абароны раслін
  • Лабараторыя земляробства
  • Лабараторыя фізіялогіі раслін
  • Выпрабавальная лабараторыя па якасці малака
  • Лабараторыя фізіялогіі і паталогіі размнажэння дробных жывёл (ветэрынарная клініка)
  • Лабараторыя эндакрыналогіі
  • Лабараторыя агародніцтва
  • Лабараторыя пладаводства
  • Лабараторыя мікрабіялогіі
  • Метэаралагічная абсерваторыя імя У. А. Міхельсона
  • Палявая вопытная станцыя
  • Селекцыйная станцыя імя П. І. Лісіцына
  • Цэнтр дакладнага земляробства
  • Цэнтр малекулярнай біятэхналогіі
  • Выпрабавальны цэнтр глебава-экалагічных даследаванняў
  • ВНКЦ «Аграэкалогія пестыцыдаў і аграхімікатаў»
  • ВНКЦ «Лясная вопытная дача»
  • Цэнтр калектыўнага карыстання — сэрвісная лабараторыя комплекснага аналізу хімічных злучэнняў
  • Заастанцыя (малочная ферма)
  • Навучальна-вопытны птушнік
  • Навучальна-вытворчая сажалкавая гаспадарка
  • Навучальна-вытворчы пчальнік
  • Конна-спартыўны комплекс
  • Кіналагічны племянны гадавальнік
  • Дэндралагічны сад
  • Мічурынскі сад
  • Навучальна-вытворчыя гаспадаркі — імя Калініна (Тамбоўская вобласць), «Мумаўскае» (Саратаўская вобласць)

Узнагароды

правіць

Будынкі

правіць
  • На тэрыторыі Ціміразеўскай акадэміі размешчана больш за 37 будынкаў (навучальных карпусоў, музеяў і інш.). Найстарэйшыя з іх узведзены ў стылі эклектыкі.

Зноскі

Спасылкі

правіць