Усходнія могілкі
могілкі ў Мінску
(Пасля перасылкі з Маскоўскія могілкі (Мінск))
Усхо́днія (Маско́ўскія) мо́гілкі — абмежавана дзеючыя могілкі ў Мінску. Адкрытыя ў 1952 годзе ў раёне пахавання нямецкіх салдат Другой сусветнай вайны, якое было размешчана насупраць, праз праспект Незалежнасці. Афіцыйна абмежаваныя для пахаванняў у 2003 годзе. Агульная плошча — 23,1 га.
могілкі | |
Усходнія могілкі | |
---|---|
53°56′26″ пн. ш. 27°39′41,60″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Дата заснавання | 1952 |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Д000206 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Магілы вядомых асоб
правіцьАкцёры і рэжысёры
правіць- Галіна Аляксандраўна Арлова (1928—2021) — беларуская актрыса. Народная артыстка Беларусі (1991);
- Глеб Глебаў (1899—1967) — акцёр, народны артыст СССР;
- Ігар Дабралюбаў (1933—2010) — кінарэжысёр, сцэнарыст, народны артыст БССР;
- Лілія Давідовіч (1936—2002) — актрыса, народная артыстка Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР;
- Уладзімір Дзядзюшка (1905—1973) — акцёр, народны артыст СССР;
- Іосіф Львовіч Дорскі (1911—1964) — беларускі тэатральны дзеяч, драматург.
- Павел Дубашынскі (1931—2000) — акцёр, народны артыст БССР;
- Сяргей Журавель (1954—2015) — акцёр, народны артыст Беларусі
- Мікалай Калінін (1937—1974) — кінарэжысёр;
- Аляксандр Карпаў (1922—1998) — кінарэжысёр;
- Мікалай Кірычэнка (1946—2018) — акцёр, народны артыст Беларусі;
- Аляксандра Клімава (1921—2005) — акцёрка, народная артыстка СССР;
- Уладзімір Корш-Саблін (1900—1974) — кінарэжысёр, народны артыст СССР;
- Сяргей Краўчанка (1949—2014) — акцёр, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь;
- Галіна Макарава (1919—1993) — акцёрка, народная артыстка СССР;
- Павел Малчанаў (1902—1977) — акцёр, народны артыст СССР;
- Барыс Платонаў (1903—1967) — акцёр, народны артыст СССР;
- Міхаіл Пташук (1943—2002) — кінарэжысёр, народны артыст БССР;
- Валерый Раеўскі (1939—2011) — тэатральны рэжысёр, народны артыст Беларусі;
- Леанід Рахленка (1907—1986) — акцёр і рэжысёр, народны артыст СССР;
- Лідзія Ржэцкая (1899—1977) — акцёрка, народная артыстка СССР;
- Канстанцін Саннікаў (1896—1965) — рэжысёр і акцёр, народны артыст БССР;
- Юрый Сідараў (1927—2004) — акцёр, народны артыст БССР;
- Стэфанія Станюта (1905—2000) — акцёр, народная артыстка СССР;
- Барыс Сцяпанаў (1927—1992) — кінарэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР;
- Здзіслаў Стома (1907—1992) — акцёр, народны артыст СССР;
- Віктар Тарасаў (1934—2006) — акцёр, народны артыст СССР;
- Мікола Трухан (1947—1999) — рэжысёр, акцёр
- Віктар Тураў (1936—1996) — кінарэжысёр і сцэнарыст, народны артыст СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР;
- Уладзімір Уладамірскі (1893—1971) — акцёр, народны артыст СССР;
- Расціслаў Янкоўскі (1930—2016) — акцёр, народны артыст СССР;
- Мікалай Яроменка (старэйшы) (1923—2000) — акцёр, народны артыст СССР;
- Мікалай Яроменка (малодшы) (1949—2001) — акцёр, народны артыст Расіі;
Вайскоўцы
правіць- Антон Аляхновіч (1914—1979) — лётчык, Герой Савецкага Саюза (1944);
- Аляксандр Антонаў (1915—1997) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, маёр, Герой Савецкага Саюза;
- Леанід Бяда (1920—1976) — лётчык, генерал-лейтэнант авіяцыі, двойчы Герой Савецкага Саюза (1944, 1945);
- Евель Бялявін (1920—1972) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза, старшы лейтэнант гвардыі;
- Васіль Гладкоў (1907—1981) — Герой Савецкага Саюза;
- Павел Галавачоў (1917—1972) — савецкі лётчык-ас, двойчы Герой Савецкага Саюза;
- Іван Антонавіч Даніловіч (1904—1979) — савецкі ваенны дзеяч, генерал-маёр.
- Анатоль Дзюбко (1923—2009) — Герой Савецкага Саюза;
- Аляксандр Кірсанаў (1898—1994) — камандзір 76-й гвардзейскай стралковай дывізіі 61-й арміі Цэнтральнага фронту, гвардыі генерал-маёр, Герой Савецкага Саюза;
- Алена Мазанік (1914—1996) — выведніца, Герой Савецкага Саюза (1943);
- Марыя Осіпава (1908—1999) — падпольшчыца, Герой Савецкага Саюза (1943);
- Валянцін Пянькоўскі (1904—1969) — генерал арміі;
- Іван Пермінаў (1920—1973) — падпалкоўнік, лётчык-штурмавік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза;
- Сяргей Пушкароў (1902—1976) — савецкі ваенны дзеяч, генерал-маёр танкавых войск, Герой Савецкага Саюза;
- Іван Семянюк (1917—1973) — лётчык Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза;
Дзеячы культуры
правіць- Заір Азгур (1908—1995) — савецкі і беларускі скульптар, народны мастак СССР;
- Алена Аладава (1907—1986) — мастацтвазнаўца, дырэктарка Дзяржаўнага мастацкага музея БССР, заслужаная дзяячка мастацтваў БССР, заслужаная дзяячка культуры Польшчы;
- Анатоль Анікейчык (1932—1989) — беларускі скульптар;
- Іван Ахрэмчык (1903—1971) — беларускі мастак, прафесар, народны мастак БССР;
- Андрэй Бембель (1905—1986) — скульптар, народны мастак БССР;
- Генрых Бржазоўскі (1912—2006) — беларускі мастак;
- Алег Вараб’ёў (1947—2021) — беларускі архітэктар, Заслужаны архітэктар Беларусі;
- Павел Гаўрыленка (1902—1931) — беларускі мастак;
- Аляксей Глебаў (1908—1968) — скульптар, народны мастак БССР;
- Віктар Грамыка (1923—2019) — беларускі жывапісец, педагог, Народны мастак БССР;
- Адольф Гугель (1915—1999) — беларускі мастак–жывапісец, Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР
- Уладзімір Жбанаў (1954—2012) — беларускі скульптар;
- Арлен Кашкурэвіч (1929—2013) — мастак-графік, народны мастак БССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі;
- Аляксандр Кішчанка (1933—1997) — мастак, народны мастак Беларусі, лаўрэат Дзяржаўных прэмій БССР;
- Раіса Кудрэвіч (1919—2000) — беларускі жывапісец і графік. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1968), народны мастак Беларусі (1999);
- Міхаіл Савіцкі (1922—2010) — мастак, народны мастак СССР, акадэмік Акадэміі мастацтваў СССР, акадэмік АН БССР, Герой Беларусі (2006);
- Сяргей Селіханаў (1917—1976) — беларускі скульптар; народны мастак БССР, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР;
- Людміла Сяргееўна Шаламенцава (1937—2019) — беларуская піяністка, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі;
- Леанід Шчамялёў (1923—2021) — беларускі мастак, народны мастак БССР, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР;
- Яўген Рыгоравіч Чамадураў (1914—2006) — савецкі тэатральны мастак, педагог. Народны мастак БССР (1963).
Дзяржаўныя дзеячы
правіць- Мікалай Архіпец (1921—1996) — Міністр прамысловага будаўніцтва БССР (1968—1979), намеснік старшыні Дзяржаўнага забеспячэння СССР (1979—1988);
- Аляксандр Аксёнаў (1924—2009) — старшыня Савета Міністраў БССР (1978—1983), пасол СССР у ПНР (1983—1985), старшыня Дзяржтэлерадыё СССР (1985—1989);
- Ілья Глазкоў (1922—1966) — дзяржаўны дзеяч БССР, доктар тэхнічных навук;
- Аляксандр Адамавіч Грахоўскі (1938—1991) — беларускі савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, старшыня Гомельскага аблвыканкама (1985—89);
- Анатоль Дудкін (1964—2019) — беларускі пракурор;
- Уладзімір Еўтух (1932—2010) — беларускі савецкі грамадска-культурны дзеяч, архітэктар;
- Міхаіл Кавалёў (1925—2007) — дэпутат Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР 11 склікання ад БССР;
- Васіль Казлоў (1903—1967) — старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1948—1967), Герой Савецкага Саюза (1942), генерал-маёр;
- Рыгор Кісялёў (1913—1970) — Міністр культуры БССР (1953—1964), Міністр асветы БССР (1964—1968), намеснік старшыні Савета Міністраў БССР (1968—1970);
- Ціхан Кісялёў (1917—1983) — старшыня Савета Міністраў БССР (1959—1978), першы намеснік старшыні Савета Міністраў СССР (1978—1980), першы сакратар ЦК КПБ (1980—1983), Герой Сацыялістычнай Працы (1977);
- Віктар Лівенцаў (1918—2009) — старшыня Спартыўнага камітэта пры Савеце міністраў БССР (1958—1978), кіраўнік справамі ЦК КПБ (1978—1986), Герой Савецкага Саюза (1944);
- Уладзімір Макей (1958—2022) — Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь (2012—2022);
- Пётр Машэраў (1918—1980) — першы сакратар ЦК КПБ (1965—1980), Герой Савецкага Саюза (1944), Герой Сацыялістычнай Працы (1978);
- Уладзімір Нічыпаровіч (1934—2002) — міністр статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь у 1994—1998 гадах;
- Міхаіл Паўлаў (1952—2010) — старшыня Мінскага гарвыканкама (2000—2009);
- Сяргей Прытыцкі (1913—1971) — старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1968—1971);
- Фёдар Сурганаў (1911—1976) — старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1971—1976);
- Георгій Таразевіч (1938—2003) — старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1985—1989);
- Аляксей Шаўроў (1904—1974) — Міністр гандлю БССР і намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР (1964—1971).
Журналісты
правіць- Алег Бябенін (1974—2010) — журналіст;
- Ігар Гермянчук (1961—2002) — журналіст і грамадскі дзеяч, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання;
- Уладзімір Кармілкін (1934—2002) — беларускі журналіст;
- Элеанора Язерская (1946—2014) — радыё- і тэлевядучая;
Літаратары
правіць- Анатоль Астрэйка (1911—1978) — беларускі паэт, паэт-песеннік.
- Галіна Барысаўна Багданава (1961—2021) — беларуская пісьменніца.
- Зінаіда Бандарына (1909—1959) — пісьменніца, перакладчыца;
- Алесь Бачыла (1918—1983) — паэт, драматург, заслужаны дзеяч культуры БССР;
- Веніямін Блажэнны (1921—1999) — рускамоўны беларускі паэт.
- Пятрусь Броўка (1905—1980) — пісьменнік і паэт, народны паэт БССР, акадэмік АН БССР;
- Генадзь Бураўкін (1936—2014) — паэт, журналіст, дыпламат;
- Васіль Быкаў (1924—2003) — пісьменнік, народны пісьменнік БССР;
- Змітрок Бядуля (1886—1941) — паэт, пісьменнік, публіцыст;
- Пятро Глебка (1905—1969) — паэт і драматург, акадэмік АН БССР;
- Сяргей Іванавіч Грахоўскі (1913—2002) — беларускі паэт, празаік і перакладчык. Заслужаны работнік культуры БССР;
- Анатоль Грачанікаў (1938—1991) — паэт, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР;
- Мікалай Дубоўскі (1933—2013) — беларускі пісьменнік, празаік;
- Уладзімір Аляксандравіч Жыжэнка (1931—2003) — беларускі перакладчык.
- Кастусь Кірэенка (1918—1988) — паэт, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР;
- Уладзімір Караткевіч (1930—1984) — пісьменнік і паэт, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР;
- Кандрат Крапіва (1896—1991) — драматург, паэт, сатырык, народны пісьменнік БССР;
- Аркадзь Куляшоў (1914—1978) — паэт, народны паэт БССР;
- Еўдакія Лось (1929—1977) — паэтэса;
- Міхась Лынькоў (1899—1975) — пісьменнік, народны пісьменнік БССР;
- Андрэй Макаёнак (1920—1982) — драматург, народны пісьменнік БССР;
- Янка Маўр (1883—1971) — пісьменнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР;
- Іван Мележ (1921—1976) — пісьменнік, народны пісьменнік БССР;
- Пімен Панчанка (1917—1995) — паэт, народны паэт БССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР;
- Піліп Пестрак (1903—1978) — паэт і пісьменнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР;
- Алесь (Аляксей Іванавіч) Рылько (1923—1967) — беларускі празаік, драматург, публіцыст.
- Яфім Ільіч Садоўскі (1908—1993) — беларускі пісьменнік і журналіст.
- Ганна Іосіфаўна Сапрыка (1911—1962) — беларуская празаік, перакладчык.
- Іван Шамякін (1921—2004) — пісьменнік, народны пісьменнік БССР, акадэмік АН БССР;
- Аркадзь Дзмітрыевіч Чарнышэвіч (1912—1967) — беларускі празаік.
- Іван Чыгрынаў (1934—1996) — народны пісьменнік Беларусі, драматург;
- Яўгенія Янішчыц (1948—1988) — паэтэса;
- Фёдар Янкоўскі (1918—1989) — мовазнаўца і пісьменнік, доктар філалагічных навук, прафесар;
- Міхал Ясень (1924—2006) — паэт-песеннік;
Навукоўцы
правіць- Уладзімір Абушэнка (1957—2015) — сацыёлаг, сацыяльны філосаф;
- Мікалай Аляксандраў (1917—1981) — савецкі хірург, арганізатар аховы здароўя, член-карэспандэнт АМН СССР, прафесар;
- Уладзімір Сцяпанавіч Бабраўніцкі (1905—1969) — беларускі вучоны-хімік, дзяржаўны дзеяч, рэктар БДУ.
- Мікалай Бірыла (1923—1992) — мовазнаўца, акадэмік АН БССР, доктар філалагічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі БССР;
- Віктар Сямёнавіч Буракоў (1931—2020) — беларускі фізік. Акадэмік АН Беларускай ССР.
- Аляксандр Грыцанаў (1958—2011) — філосаф, сацыёлаг;
- Анатоль Грыцкевіч (1929—2015) — беларускі гісторык.
- Генадзь Карпенка (1949—1999) — навуковец і палітык, член-карэспандэнт АН Беларусі, дэпутат Вярхоўнага савета БССР 12-га склікання;
- Леў Ісакавіч Кантаровіч (1903—1958) — вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі;
- Андрэй Красін (1911—1981) — савецкі фізік, адзін са стваральнікаў першай у свеце Обнінскай АЭС;
- Васіль Купрэвіч (1897—1969) — батанік, прэзідэнт АН БССР у 1952—69, член-карэспандэнт АН СССР, Герой Сацыялістычнай Працы (1969);
- Мікалай Уладзіслававіч Смольскі (1905—1976) — вучоны ў галіне батанікі.
- Іван Мацвеевіч Старавойтаў (1903—2002) — вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі.
- Язэп Сушынскі (1885—1967) — мовазнаўца, хімік, спецыяліст Інстытута мовазнаўства АН СССР;
- Міхаіл Тамін (1883—1967) — батанік, лінехолаг, акадэмік АН БССР;
- Уладзімір Антонавіч Тамашэвіч (1899—1983) — беларускі савецкі эканаміст;
- Міхась Ткачоў (1942—1992) — гісторык, археолаг, грамадска-палітычны дзеяч, доктар гістарычных навук, прафесар;
- Віктар Чачын (1930—1994) — савецкі і беларускі вучоны ў галіне тэхналогіі машынабудавання;
Спартсмены
правіць- Рамуальд Клім (1933—2011) — алімпійскі чэмпіён у кіданні молата (1964) — заслужаны майстар спорту СССР, заслужаны трэнер БССР;
- Таццяна Самусенка (1938—2000) — фехтавальніца, трохразовая алімпійская чэмпіёнка (1960, 1968, 1972) — заслужаны майстар спорту;
- Руслан Салей (1974—2011) — хакеіст, капітан зборнай Беларусі, удзельнік трох Алімпіяд і васьмі чэмпіянатаў свету;
- Іван Шчокін (1944—2000) — футбаліст, заслужаны трэнер Беларускай ССР;
Спевакі, кампазітары, музыкі
правіць- Мікалай Аладаў (1890—1972) — кампазітар;
- Ларыса Александроўская (1904—1980) — оперная спявачка, народная артыстка СССР;
- Анатоль Багатыроў (1913—2003) — кампазітар, народны артыст БССР;
- Ісідар Балоцін (1907—1961) — оперны спявак, народны артыст БССР;
- Леанід Леанідавіч Барткевіч (1949—2021) — беларускі спявак і музыкант, саліст ансамбля «Песняры». Заслужаны артыст Беларусі (1979);
- Юрый Бяльзацкі — кампазітар, дырыжор, піяніст;
- Генрых Вагнер (1922—2000) — кампазітар, заслужаны дзеяч мастацтва БССР, народны артыст БССР, прафесар;
- Віктар Вуячыч (1934—1999) — эстрадны спявак, народны артыст БССР;
- Яўген Глебаў (1929—2000) — кампазітар, народны артыст СССР;
- Святлана Данілюк (1939—2003) — оперная спявачка, народная артыстка СССР;
- Іосіф Жыновіч (1907—1974) — мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Дзяржаўнага народнага аркестра БССР, народны артыст СССР;
- Эдуард Зарыцкі (1946—2018) — беларускі кампазітар.
- Ізмаіл Капланаў (1938—2011) — кампазітар і спявак, заслужаны артыст Беларусі;
- Андрэй Юр’евіч Мдывані (1937—2021) — беларускі кампазітар, педагог. Народны артыст Беларусі (2013);
- Уладзімір Мулявін (1941—2003) — спявак, кампазітар, заснавальнік і мастацкі кіраўнік ВІА «Песняры», народны артыст СССР;
- Рыгор Пукст (1900—1960) — кампазітар, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР;
- Барыс Райскі (1915—1993) — дырыжор, заслужаны артыст БССР;
- Віктар Роўда (1921—2007) — харавы дырыжор, выкладчык, народны артыст СССР;
- Яўген Цікоцкі (1893—1970) — кампазітар, народны артыст СССР;
- Аляксандр Ціхановіч (1952—2017) — спявак, народны артыст Беларусі;
- Рыгор Шырма (1892—1978) — харавы дырыжор, фалькларыст, грамадскі і музычны дзеяч, публіцыст, літаратуразнаўца;
Іншыя
правіць- Шматлікія пахаванні прадстаўнікоў іўдзейскай дыяспары горада (пахаванні з эпітафіямі на іўрыце ці ідышы);
- Ахвяры выбуху на Мінскім радыёзаводзе (1972);
- Экіпаж самалёта Ту-134А СССР-65735, які разбіўся ў авіякатастрофе пад Днепрадзяржынскам 11 жніўня 1979 года;
- Некаторыя ахвяры трагедыі на Нямізе (1999).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Усходнія могілкі
- Усходнія могілкі на сайце «Архіварта»