Адкрыць галоўнае меню

Маскоўскі архітэктурны інстытут (МАрхІ) (руск.: Московский архитектурный институт (МАрхИ)) — вышэйшая навучальная ўстанова, якая выпускае архітэктараў. Арганізаваны ў 1933 годзе. Інстытут працягнуў традыцыі маскоўскай архітэктурнай школы і вядзе сваё летазлічэнне з першай спецыялізаванай архітэктурнай школы, арганізаванай у 1749 годзе князем Дзмітрыем Ухтомскім.

Маскоўскі архітэктурны інстытут
(МАрхІ)
Московский архитектурный институт
Meshchansky District, Moscow, Russia - panoramio (209).jpg
Арыгінальная назва: Московский архитектурный институт
Міжнародная назва: Moscow Architectural Institute
Заснаваны: 1933
Рэктар: Дзмітрый Алегавіч Швідкоўскі
Выкладчыкаў: 400
Размяшчэнне: Flag of Russia.svg Расія, Масква
Юрыдычны адрас: 107031, г. Масква, вул. Раждзественка, дом 11.
Сайт: marhi.ru
Commons-logo.svg Выявы па тэме на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

Інстытут быў арганізаваны ў адпаведнасці з Пастановай Палітбюро ЦК УКП(б) ад 14 кастрычніка 1933 года і 5 верасня 1933 года. Інстытут працягнуў традыцыі маскоўскай архітэктурнай школы і вядзе сваё летазлічэнне з першай спецыялізаванай архітэктурнай школы, арганізаванай у 1749 годзе князем Дзмітрыем Ухтомскім, галоўным архітэктарам Масквы ў перыяд кіравання імператрыцы Лізаветы Пятроўны.

З 1994 г. Маскоўскі архітэктурны інстытут акрэдытаваны Каралеўскім інстытутам Брытанскіх архітэктараў (RIBA)[1].

СпецыялізацыяПравіць

Навучанне вядзецца па спецыяльнасцях:

  • Архітэктура жылых і грамадскіх будынкаў
  • Архітэктура прамысловых збудаванняў
  • Горадабудаўніцтва
  • Рэстаўрацыя і рэканструкцыя будынкаў
  • Архітэктура сельскіх населеных месцаў
  • Ландшафтная архітэктура
  • Тэорыя і гісторыя архітэктуры
  • Асновы тэорыі горадабудаўніцтва
  • Дызайн архітэктурнага асяроддзя

Вядомыя выкладчыкіПравіць

Вядомыя выпускнікіПравіць

Зноскі

  1. МАРХІ. Праверана 5 мая 2014.

СпасылкіПравіць