Адкрыць галоўнае меню

Маскоўскі вакзал (Санкт-Пецярбург)

Выгляд вакзала

Маскоўскі вакзал (руск.: Московский вокзал) — пасажырскі тэрмінал станцыі Санкт-Пецярбург-Галоўны, адзін з 5-ці дзеючых чыгуначных вакзалаў Санкт-Пецярбурга. Размешчаны на плошчы Паўстання, 2.

Будынак узведзены ў 1851 па праекце архітэктара К. А. Тона, з'яўляецца ідэнтычным з пабудаванм ім жа Мікалаеўскага вакзалу ў Маскве (цяпер — Ленінградскі вакзал). Першым начальнікам вакзалу стаў М. І. Міклуха. У 19501952 і 1967 па праекце архітэктара У. І. Кузняцова памяшканні вакзалу перабудаваныя, фасад захаваны. У пачатку 2000-х гадоў вакзал быў адрэстаўраваны і абсталяваны аўтаматызаванай сістэмай кантролю аплаты праезду пасажырамі прыгарадных цягнікоў. З вакзалу цягнікі адпраўляюцца ў паўднёвым, усходнім і часткова заходнім накірунках.

Будынак вакзалу круглы ў плане, размешчаны па даўжыні ўздоўж усёй плошчы Паўстання. Па перыметры фасада цягнецца невысокая каланада, якая мае некалькі ўваходаў у будынак вакзалу, у сярэдзіне будынка зверху маецца вежа з усталяванымі на ёй гадзінамі і сцягам. З боку Лігаўскага праспекта ў будынак вакзалу ўбудаваны вестыбюль станцыі метро «Плошча Паўстання». Да 2004 года фасад быў пафарбаваны ў светлы зялёна-бірузовы колер, затым быў перафарбаваны ў жоўта-пясочны колер, што, аднак, не паўплывала на знешняе аблічча вакзалу і плошчы.

На 2008 год з Маскоўскага вокзала адпраўляюцца скорыя і пасажырскія цягнікі ў Маскву, на юг Расіі, усходнюю і поўднёвую частку Украіны, Бранск, Баку, Паволжа і інш.

СпасылкіПравіць

  Культурная спадчына Расійскай Федэрацыі, аб'ект № 7810505000аб'ект № 7810505000