Маскоўскі раён (Мінск)
Маскоўскі раён — адміністрацыйны раён Мінска. Размешчаны ў паўднёва-заходняй частцы горада. Створаны ў 1977 годзе ў выніку кампаніі па разбуйненню раёнаў горада. Плошча: 2,4 тыс. га. Насельніцтва: 270 тыс. чалавек, шчыльнасць: 9,008 тыс. чал./км², што ў 1,3 разы вышэй сярэднягарадского паказчыка. Нацыянальны склад: беларусаў — 82 %, рускіх — 14 %, украінцаў — 2 %. На тэрыторыі раёна размешчаны Дом Урада, Мінгарвыканкам, ГУУС Мінгарвыканкама, восем міністэрстваў, пасольствы.
Маскоўскі раён | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна |
![]() |
||
Гімн | «Песня о Московском районе» | ||
Статус | унутрыгарадскі раён | ||
Уваходзіць у | Мінск | ||
Уключае |
Жылыя раёны: |
||
Дата ўтварэння | 1977 | ||
Кіраўнік адміністрацыі | Таццяна Іванаўна Калядка[d] | ||
Насельніцтва (2009) | 270 240 | ||
Плошча | каля 30 км² | ||
Вышыня над узроўнем мора |
215 м[2] | ||
![]() |
|||
Тэлефонны код | 17 | ||
Паштовыя індэксы | 220001[1], 220025[1] і 220041[1] | ||
Афіцыйны сайт |
ЭканомікаПравіць
45 прамысловых прадпрыемстваў з агульнай колькасцю працаўнікоў 16,5 тыс. чалавек. Найбольш буйныя з іх ААТ «Белмедпрэпараты», ААТ «Галантэя», заводы «Альмагор» і «Калібр», Мінскі камбінат сілікатных вырабаў, СП «Ле-Гранд», СП «Беліта», ТАА «Сівельга».
Культурны ўплыўПравіць
На тэрыторыі раёна знаходзяцца вядучыя ўстановы адукацыі Беларусі: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка, Беларускі дзяржаўны медыцынскі інстытут. Тут размешчаны Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр, Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага, Рэспубліканскі палац культуры «Юнацтва», Міжнародны адукацыйны цэнтр.
У Маскоўскім раёне размяшчаюцца Рэспубліканскі эндакрыналагічны цэнтр, Беларускі навукова-практычны цэнтр «Кардыялогія», Рэспубліканская клінічная бальніца паталогіі слыху, голасу і мовы, 4-я і 9-я гарадскія клінічныя бальніцы.
ВуліцыПравіць
СлавутасціПравіць
Кіраўнікі адміністрацыіПравіць
ГалерэяПравіць
- ↑ а б в http://www.tamby.info/minsk/index-minsk.htm
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.