Маскоўскі раён (Мінск)

Маскоўскі раён — адміністрацыйны раён Мінска. Размешчаны ў паўднёва-заходняй частцы горада. Створаны ў 1977 годзе ў выніку кампаніі па разбуйненню раёнаў горада. Плошча: 2,4 тыс. га. Насельніцтва: 270 тыс. чалавек, шчыльнасць: 9,008 тыс. чал./км², што ў 1,3 разы вышэй сярэднягарадского паказчыка. Нацыянальны склад: беларусаў — 82 %, рускіх — 14 %, украінцаў — 2 %. На тэрыторыі раёна размешчаны Дом Урада, Мінгарвыканкам, ГУУС Мінгарвыканкама, восем міністэрстваў, пасольствы.

Маскоўскі раён
Герб
Герб
Краіна Сцяг Беларусі Беларусь
Гімн «Песня о Московском районе»
Статус унутрыгарадскі раён
Уваходзіць у Мінск
Уключае

Жылыя раёны:

Дата ўтварэння 1977
Кіраўнік адміністрацыі Таццяна Іванаўна Калядка[d]
Насельніцтва (2009) 270 240
Плошча каля 30
Вышыня
над узроўнем мора
215 м[2]
Маскоўскі раён на карце
Тэлефонны код 17
Паштовыя індэксы 220001[1], 220025[1] і 220041[1]
Афіцыйны сайт

Эканоміка

правіць

45 прамысловых прадпрыемстваў з агульнай колькасцю працаўнікоў 16,5 тыс. чалавек. Найбольш буйныя з іх ААТ «Белмедпрэпараты», ААТ «Галантэя», заводы «Альмагор» і «Калібр», Мінскі камбінат сілікатных вырабаў, СП «Ле-Гранд», СП «Беліта», ТАА «Сівельга».

Культурны ўплыў

правіць

На тэрыторыі раёна знаходзяцца вядучыя ўстановы адукацыі Беларусі: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка, Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Тут размешчаны Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр, Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага, Рэспубліканскі палац культуры «Юнацтва», Міжнародны адукацыйны цэнтр.

У Маскоўскім раёне размяшчаюцца Рэспубліканскі эндакрыналагічны цэнтр, Беларускі навукова-практычны цэнтр «Кардыялогія», Рэспубліканская клінічная бальніца паталогіі слыху, голасу і мовы, 4-я і 9-я гарадскія клінічныя бальніцы.

Славутасці

правіць

Галерэя

правіць

Крыніцы

правіць
  1. а б в http://www.tamby.info/minsk/index-minsk.htm
  2. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.