Маслакоўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Горацкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Маслако́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Горацкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Маслакі.

Маслакоўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Горацкі раён
Уключае 17 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Маслакі
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 745
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Копыскага раёна Аршанскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Копыскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Горацкага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. У 2009 годзе скасавана вёска Анікавічы.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1042 чалавекі[1], з іх 93,9 % — беларусы, 4,1 % — рускія, 0,8 % — украінцы[2]; паводле перапісу 2019 года — 745 чалавек[3].

Крыніцы правіць

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.