Мастаба
Мастаба (араб., літаральна — «каменная лава») — сучасная назва старажытнаегіпецкіх грабніц дадынастычнага перыяду, эпох Ранняга (каля 3000 — каля 2800 да н.э.) і Старога (каля 2800 — каля 2250 да н.э.) царстваў.
Самі старажытныя егіпцяне называлі грабніцы пер-джэт (егіп. pr-ḏt) — літаральна «дом вечнасці».
Мастаба складаецца з наземнай (прамавугольная ў плане з нахіленымі да цэнтра сценамі пад плоскім дахам) і падземнай (пахавальная камера з адным ці некалькімі памяшканнямі) пабудоў, злучаных шахтай.
У перыяд IV дынастыі мастабы набылі класічную форму: зверху — строгі аб'ём з гладкімі сценамі, унутры — складаная планіроўка залаў, калідораў, дзе размяшчаліся саркафаг з муміяй, статуі (умяшчальня душ памерлых), пахавальныя рэчы; сцены ўпрыгожваліся рэльефамі і роспісамі.
Найбольш вядомы мастабы ў царскім некропалі паблізу горада Гіза (Егіпет).
Літаратура
правіць- Мастаба // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 191. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
- Михаловский К. Пирамиды и мастабы: Пер. с пол. — Варшава, 1973.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мастаба
- Мастаба // «Большая Советская энциклопедия» на сайце «Энциклопедии и словари». (руск.)
- Мастаба // Энциклопедия Кругосвет. (руск.)