Мастацкая літаратура
Мастацкая літаратура — від мастацтва, які выкарыстоўвае ў якасці адзінага матэрыялу словы і канструкцыі натуральнае мовы. Спецыфіка мастацкай літаратуры выяўляецца ў супастаўленні, з аднаго боку, з відамі мастацтва, якія выкарыстоўваюць іншы матэрыял замест славесна-моўнага (музыка, выяўленчае мастацтва) альбо ў шэрагу з ім (тэатр, кіно, песня, візуальная паэзія), з іншага боку — з іншымі тыпамі славеснага тэксту: філасофскім, публіцыстычным, навуковым і іншымі. Акрамя таго, мастацкая літаратуры, як і іншыя віды мастацтва, аб'ядноўвае аўтарскія (уключаючы і ананімныя) творы ў адрозненні ад прынцыпіяльна не маючых аўтара твораў фальклору.
Структырныя тыпы
правіцьУ самым агульным сэнсе літаратура падзяляецца на паэзію і прозу.
Проза
правіцьПразаічным лічыцца літаратурны тэкст, у якім асобны, незалежны ад моўнага рытм не ўмешваецца ў моўны склад і не ўплывае на змест. Аднак вядома шмат памежных з'яў, як многія празаікі свядома даюць сваім творам некаторыя прыкметы вершаваных, як рытмізаваныя фрагметы прозы Джэймса Джойса ці зарыфмаваныя фрагменты ў рамане Уладзіміра Набокава «Дарунак».
Проза шырока выкарыстоўваецца ў белетрыстыцы. Гэта мова раманаў, кароткіх гісторый і іншых тыпаў твораў. Асобныя прыклады гэтых твораў вядомыя ўжо шмат стагоддзяў, аднак у самастойную форму літаратурных твораў яны развіліся адносна нядаўна.
Паэзія
правіцьУ агульным выпадку, верш з'яўляецца літаратурным творам, які надзелены асаблівай рытмічнай структурай, не вынікае з натуральнага рытму гаворкі. Характар гэтага рытму можа быць розным у залежнасці ад уласцівасцей самой мовы, гэтак, для моў, у якіх вялікае значэнне мае адрозненне галосных гукаў паводле даўжыні, натуральным было ўзнікненне вершаванага рытму, пабудаванага на добраўпарадкаванных складах па прыкмеце даўгаты/сцісласці, а для моў, у якіх галосныя адрозніваюцца толькі сілай выдыху, як пераважная большасць сучасных еўрапейскіх моў, натуральна выкарыстанне такога вершаванага рытму, які парадкуе склады па прыкмеце націску.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мастацкая літаратура
- Мова мастацкай літаратуры. Ганцавіцкі краязнаўча-інфармацыйны партал