Мастацкі стыль — адзін з асноўных функцыянальных стыляў мовы, што ўтвараецца сістэмай моўных сродкаў мастацкай літаратуры ў яе галоўных родах — эпасе, лірыцы, драме.

Функцыі

правіць

Асноўныя функцыі:

  • камунікатыўная
  • уласцівая толькі мастацкаму стылю эстэтычная, функцыя эмацыянальна-вобразнага ўздзеяння на чытача.

Апісанне

правіць

У мастацім стылі назіраецца глыбокае ўзаемадзеянне ўсіх стылістычных рэсурсаў, дапускаецца ўключэнне элементаў і фрагментаў іншых функцыянальных стыляў.

Для мастацкага стылю характэрна метафарычнасць, вобразнасць адзінак розных моўных узроўняў, экспрэсіўнасць, узнёсласць. У ім часта ўжываюцца розныя вобразна-выяўленчыя сродкі (эпітэты, параўнанні, увасабленні, гіпербалы, літоты, перыфразы) і стылістычныя фігуры (анафара, эпіфара, антытэза, інверсія і інш.), якія дапамагаюць стварыць яркія мастацкія вобразы, даваць больш дэталёвае апісанне з’яў і фактаў рэчаіснасці, моўную характарыстыку персанажаў.

У мастацкім стылі выкарыстоўваюцца не толькі літаратурныя, а і пазалітаратурныя моўныя сродкі (прастамоўная лексіка, жаргон, дыялектызмы і інш.), якія ўжываюцца не ў іх першаснай функцыі, а ў эстэтычнай.

Кожны моўны сродак у мастацкім творы матываваны змястоўна і стылістычна.

Разнавіднасці

правіць

Разнавіднасці мастацкага стылю:

  • паэтычная мова
  • мова мастацкай прозы і драматургіі.

Вылучаюць індывідуальныя стылі асобных пісьменнікаў, мова якіх характарызуецца асаблівасцямі экспрэсіўнага адбору слоў, фразеалогіі, сінтаксічных канструкцый і марфалагічных рысаў і з’яўляецца прыватным праяўленнем агульных заканамернасцей.

Зноскі

Літаратура

правіць