Мастацкі фонд БССР

(Пасля перасылкі з Мастацкі фонд Беларусі)

Мастацкі фонд БССР — грамадская арганізацыя пры Саюзе мастакоў БССР, якая садзейнічае мастакам і крытыкам-мастацтвазнаўцам у творчай дзейнасці, паляпшэнні іх матэрыяльнага становішча. Створаны ў 1944 годзе, з’яўляўся рэспубліканскай арганізацыяй Мастацкага фонду СССР[ru] і дзейнічаў на аснове яго статута і палажэння. Мастацкі фонд БССР узначальвала праўленне[1].

У 1990 годзе мастацкі фонд БССР і Саюз мастакоў БССР рэарганізаваны ў адзіную структурную арганізацыю Саюз мастакоў Беларусі, з 1995 года Беларускі саюз мастакоў.

Меў Мінскі мастацка-вытворчы камбінат, мастацка-вытворчыя майстэрні ў Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне, Магілёве, Барысаўскі камбінат прыкладнога мастацтва, салоны-магазіны. Прапагандаваў творы мастацтва, наладжваў выстаўкі, конкурсы, арганізоўваў творчыя камандзіроўкі, набыццё мастацкіх работ, заказы на стварэнне твораў выяўленчага мастацтва, вёў работу з народнымі майстрамі, не аб’яднанымі ў мастацкія арцелі і промыслы, займаўся пытаннямі будаўніцтва і арэнды майстэрняў, вытворчых прадпрыемстваў[1].

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Мастацкі фонд БССР // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 3. Карчма — Найгрыш. — 751 с. — 10 000 экз.