Мастацтва Візантыі

Візантыйскае мастацтва — гэта гісторыка-рэгіянальны тып мастацтва, які ўваходзіць у гістарычны тып сярэднявечнага мастацтва.

Трыумф Юстыніяна (Дыптых Барберыні  (руск.), VI стагоддзе)

Фарміраванне візантыйскай мастацкай традыцыі

правіць
 
Візантыйская мазаіка (V стагоддзе)
 
Святы Георгій (раней атрыбутаваўся як Дзмітрый Салунскі) (мазаіка базілікі Святога Дзімітрыя  (руск.), VII стагоддзе)

Першыя стагоддзі існавання Візантыйскай дзяржавы можна разглядаць як важнейшы этап у фарміраванні светапогляду візантыйскага грамадства, якое абапіралася на традыцыі паганскага элінізму і прынцыпы хрысціянства. Фарміраванне хрысціянства як філасофска-рэлігійнай сістэмы было складаным і доўгім працэсам. Хрысціянства ўвабрала ў сябе шматлікія філасофскія і рэлігійныя вучэнні таго часу. Хрысціянская дагматыка  (руск.) склалася пад моцным уплывам блізкаўсходніх рэлігійных вучэнняў, іўдаізму, маніхейства. Яно з’яўлялася сінтэтычнай філасофска-рэлігійнай сістэмай, важным кампанентам якой з’яўляліся антычныя філасофскія вучэнні. На змену непрымірымасці хрысціянства з усім, што несла таўро язычніцтва прыходзіць кампраміс паміж хрысціянскім і антычным светасузіраннем. Найбольш адукаваныя і дальнабачныя хрысціянскія багасловы зразумелі неабходнасць авалодання ўсім арсеналам паганскай культуры для выкарыстання яе ў стварэнні філасофскіх канцэпцый. Такія мысляры, як Васіль Кесарыйскі, Грыгорый Ніскі  (руск.) і Грыгорый Назіанзін, закладваюць падмурак візантыйскай філасофіі, які сыходзіць каранямі ў гісторыю элінскага мыслення. У цэнтры іх філасофіі знаходзіцца разуменне быцця як дасканаласці. Нараджаецца новая эстэтыка, новая сістэма духоўных і маральных каштоўнасцяў, змяняецца і сам чалавек той эпохі, яго бачанне свету і стаўленне да сусвету, прыроды, грамадства.

Перыядызацыя візантыйскага мастацтва

правіць

Архітэктура Візантыі

правіць

Іканапіс

правіць
 
Уладзімірская ікона  (руск.) (пачатак XII стагоддзя, Канстанцінопаль)

Іканапіс Візантыйскай імперыі быў найбуйнейшай мастацкай з’явай ва ўсходне-хрысціянскім свеце. Візантыйская мастацкая культура не толькі стала родапачынальніцай некаторых нацыянальных культур (напрыклад, Старажытнарускай), але і на працягу ўсяго свайго існавання аказвала ўплыў на іканапіс іншых праваслаўных краін: Сербіі, Балгарыі, Македоніі, Беларусі, Грузіі, Сірыі, Палестыны, Егіпта. Так жа пад уплывам Візантыі знаходзілася культура Італіі, у асаблівасці Венецыі.

Найважнейшае значэнне для гэтых краін мелі візантыйскія іканаграфіі і новыя стылістычныя плыні, якія ўзнікалі ў Візантыі .

Скульптура Візантыі

правіць
 
Парфіравыя тэтрархі

Для рэлігійных мэтаў скульптура з самага пачатку ўжывалася умерана, таму што ўсходняя царква заўсёды неспрыяльна глядзела на статуі, лічачы пакланенне ім у некаторым родзе ідалапаклонствам, і калі да IX стагоддзя круглыя фігуры яшчэ былі цярпімыя ў візантыйскіх храмах, то пастановай Нікейскага сабора 787 года яны былі зусім ліквідаваны з іх. Такім чынам, галоўная ніва дзейнасці для скульптуры была закрыта, і ёй заставалася выконваць толькі саркафагі, арнаментальныя рэльефы, невялікія дыптыхі, якія імператары даравалі саноўнікам і царкоўным іерархам, абклады для кніг, посуд і інш. Матэрыялам для дробных вырабаў такога роду служыла ў большасці выпадкаў слановая косць.

Мазаіка

правіць

Галоўнай тэхнікай візантыйскай мазаікі пераважна быў прамы мазаічны набор, пры якім элементы укладываются зваротным бокам на пастаянную аснову. Прамы набор у старажытнасці ажыццяўлялі непасрэдна на месцы мазаічнай кампазіцыі: падлозе ці сцяне жылога або грамадскага памяшкання. На роўным пласце замацавальнай масы рабіўся эскіз, а затым кавалачкі смальты ўцісківаліся ў масу.

Смальтавыя кампазіцыі адрозніваліся вялікай разнастайнасцю колеру, яркасцю, гульнёй святла на паверхні. Галоўнай мастацкай асаблівасцю візантыйскіх мазаік з’яўляецца цудоўны залаты фон, мігатлівы як пры натуральным асвятленні, так і пры святле свечак. Абавязковым для візантыйскіх майстроў стаў тэхнічны прыём выканання контураў мазаічных фігур. Контур выкладваўся ў адзін шэраг кубікаў і элементаў з боку фігуры або аб’екта, і таксама ў адзін шэраг — з боку фону. Роўная лінія такіх контураў надавала малюнкам на мільготкім фоне выразнасць. Разнастайнасць даступных адценняў надавала мазаічным малюнкам жывы аб’ём. Большасць мазаічных пано адлюстроўвалі біблейскія і хрысціянскія сюжэты гісторыі. Візантыйскі мур разлічаны на ўспрыманне малюнка з вялікай адлегласці — карціны адрозніваюцца некаторай няроўнасцю, «аксамітасцю» адценняў і фактур, што «ажыўляе» створаныя выявы.

У перыяды росквіту Візантыйскай імперыі мазаіка станавілася галоўным элементам мастацкага аздаблення сабораў, пахавальняў і базілік, аднак пазней з-за дарагоўлі мазаіка была выцесненая фрэскамі.

Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва

правіць
 
Карона Канстанціна IX Манамаха, XI стагоддзе

Разам з разьбяной справай квітнела апрацоўка металаў, з якіх выконваліся выбіўныя або адліваныя творы ўмеранага рэльефу. Візантыйскія мастакі дайшлі, нарэшце, да таго, што сталі абыходзіцца зусім без рэльефу, як, напрыклад, у бронзавых дзвярах цэркваў, вырабляючы на меднай паверхні, толькі злёгку паглыблены контур і выкладваючы яго іншым металам, срэбрам ці золатам. Да гэтага разраду работ, званага agemina, належалі выдатныя дзверы рымскай базілікі Сан-Паола-фуоры-ле-Мура, якія загінулі падчас яе пажару ў 1823 годзе, і належаць дзверы ў саборах Амальфі  (англ.) і Салерна  (англ.) блізу Неапаля. Акрамя дзвярэй, такім жа спосабам вырабляліся напрастольныя абразы, дошкі для сценак прастолаў, абклады для Евангелляў, каўчэгі  (руск.) для мошчаў і г д. Ва ўсіх падобных творах візантыйскае мастацтва імкнулася пазбягаць выпукласці, замяняючы рэльеф або агемінальнай працай, або чэрню  (руск.), або эмаллю, і з клопатам больш за ўсё аб раскошы і, магчыма, большым ужыванні каштоўных камянёў[1].

Асабліва майстэрскімі былі візантыйскія майстры ў эмальерных вырабах, якія можна падзяліць на два гатункі: простую эмаль (émail champlevé) і перагародкавую эмаль  (англ.) (émail cloisoné). У першай на паверхні металу рабіліся з дапамогай разца паглыбленні адпаведна малюнку, і ў гэтыя паглыбленні насыпаўся парашок каляровага шклопадобнага рэчыва, якое потым сплаўлялася на агні і прыкіпала трывала да металу; у другой малюнак на метале абазначаўся прылепленым да яго дротам, а прасторы паміж атрыманых такім чынам перагародак запаўняліся шклопадобным рэчывам, якое потым утварала гладкую паверхню і прымацоўвалася да металу разам з дротам з дапамогай плаўлення. Цудоўнейшы ўзор візантыйскай эмальернай справы  (руск.) прадстаўляе знакамітая Пала д’Ора  (руск.) (залаты алтар) — род маленькага іканастаса з мініяцюрамі ў тэхніцы перагародкавай эмалі, які ўпрыгожвае сабой галоўны алтар у венецыянскім Саборы Святога Марка.

Зноскі

  1. Медиаэнциклопедия ИЗО. РАННЕХРИСТИАНСКОЕ II—IV вв (неопр.).

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць