Мастоўскі дзяржаўны музей «Лес і чалавек»

Мастоўскі дзяржаўны музей «Лес і чалавек» — музей, створаны ў горадзе Масты паводле рашэння Мастоўскага райвыканкама ад 12 студзеня 1985 годзе як Мастоўскі дзяржаўны гісторыка-краязнаўчы музей. У 1989 г. перайменаваны ў Мастоўскі дзяржаўны музей «Лес і чалавек». Для наведвальнікаў адкрыты ў 1990 г. Музеем кіравалі Л. Г. Барташ, Г. У. Юшкевіч, П. А. Філіпчык. З 2005 г. дырэктар Н. А. Пуцілоўская.

Мастоўскі дзяржаўны музей «Лес і чалавек»
Адкрыты 12 студзеня 1985
Месцазнаходжанне Масты
Памеры фонду 2638
Выставачная плошча 343,3

Музей размешчаны на 3-м паверсе сучаснага трохпавярховага будынка. Асноўны фонд музея налічвае 2638 экспанатаў, навукова-дапаможны — 4174 адзінкі захоўвання. Агульная плошча (2008) экспазіцыі і выставачнай залы 343,3 м².

Усяго ў музеі 10 калекцый: прадметы побыту, узбраенне, нумізматыка, дакументы і фотаздымкі, ткацтва, жывапіс і скульптура, чучалы, абразы, фонапомнікі, археалогія. Найбольш цікавыя экспанаты з гэтых калекцый: буча — прыстасаванне для лоўлі рыбы, шклюд — прыстасаванне для счэсвання і расколу бярвёнаў; вінтоўка сістэмы Мосіна; скарб 1623 г., знойдзены на тэрыторыі г. Масты; фотаздымкі 1923 г.; газеты і плакаты перыяду Вялікай Айчыннай вайны; адзенне мастоўскага строю; абраз 1-й палавіны 19 ст. «Выбраныя святыя» і інш.

Экспазіцыя размешчана ў 4 залах.

Зноскі