Мастэрс 1978 (снукер)

(Пасля перасылкі з Мастэрс 1978, снукер)

Мастэрс 1978 (англ.: Masters 1978, таксама вядомы як Benson and Hedges Masters 1978 — ад назвы спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 6 па 10 лютага 1978 года ў «Новым лонданскім тэатры», у Лондане. Турнір стаў чацвёртым розыгрышам Мастэрс, які праводзіцца штогод з 1975 года. Спонсарам турніру ў чарговы раз стала тытунёвая кампанія Benson and Hedges. Прызавы фонд турніру склаў £8,000, з якіх £3,000 атрымаў пераможца.

Мастэрс 1978
Сезон 1977/1978
Тэрміны 6 — 10 лютага 1978
Арэна «Новы лонданскі тэатр»
Горад Лондан
Краіна Англія
Спонсар Benson and Hedges
Фармат Нярэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд £8,000
Прызавыя пераможцы £3,000
Мінулы чэмпіён Сцяг Уэльса Дуг Маўнджой
Фінал
Пераможца Сцяг Паўночнай Ірландыі Алекс Хігінс
Фіналіст Сцяг Канады Кліф Торбурн
Лік 7:5
Статыстыка турніру
Колькасць удзельнікаў 10
Колькасць матчаў 9
Колькасць соценных серый 0
Найвышэйшая серыя 88 (Кліф Торбурн)
←1977Мастэрс1979→

У турніры прыняло ўдзел 10 гульцоў. Шэсць гульцоў (з якіх 5 уваходзілі ў топ-6 сусветнага рэйтынгу, а Дуг Маўнджой быў дзеючым чэмпіёнам) пачыналі турнір адразу са стадыі 1/4 фіналу. Астатнія чацвёра разыгралі дзве астатнія пуцёўкі ў папярэднім раундзе.

Чэмпіёнам стаў гулец з Паўночнай Ірландыі Алекс Хігінс, які перайграў ў фінальным матчы канадца Кліфа Торбурна з лікам 7:5.