Мастэрс 1981 (снукер)

(Пасля перасылкі з Мастэрс 1981, снукер)

Мастэрс 1981 (англ.: Masters 1981, таксама вядомы як Benson and Hedges Masters 1981 — па назве спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 27 студзеня па 1 лютага 1981 года ў «Уэмблі канферэнц-цэнтры», у Лондане. Турнір стаў сёмым розыгрышам Мастэрс, які праводзіцца штогод з 1975 года. Спонсарам турніру ў чарговы раз стала тытунёвая кампанія Benson and Hedges. Прызавы фонд турніру склаў £20,000 (на £13,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £6,000 атрымаў пераможца.

Мастэрс 1981
Сезон 1980/1981
Тэрміны 27 студзеня — 1 лютага 1981
Арэна «Уэмблі канферэнц-цэнтр»
Горад Лондан
Краіна Англія
Спонсар Benson and Hedges
Фармат Нярэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд £20,000
Прызавыя пераможцы £6,000
Мінулы чэмпіён Сцяг Уэльса Тэры Грыфітс
Фінал
Пераможца Сцяг Паўночнай Ірландыі Алекс Хігінс
Фіналіст Сцяг Уэльса Тэры Грыфітс
Лік 9:6
Статыстыка турніру
Колькасць удзельнікаў 12
Колькасць матчаў 11
Колькасць соценных серый 2
Найвышэйшая серыя 136 (Тэры Грыфітс)
←1980Мастэрс1982→

У турніры прыняло ўдзел 12 гульцоў, 8 з якіх займалі вышэйшыя пазіцыі у сусветным рэйтынгу. Першыя чатыры нумары пасеву пачалі турнір адразу з чвэрцьфінальнай стадыі. Астатнія 8 удзельнікаў разыгралі пуцёўкі ў 1/4 у папярэднім раундзе.

У фінальным матчы Алекс Хігінс перайграў валійскага снукерыста Тэры Грыфітса з лікам 9:6, такім чынам, узяўшы ў яго рэванш за паражэнне ў фінале год таму.