Мастэрс 1982 (снукер)

(Пасля перасылкі з Мастэрс 1982, снукер)

Мастэрс 1982 (англ.: Masters 1982, таксама вядомы як Benson and Hedges Masters 1982 — па назве спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 26 па 31 студзеня 1982 года ў «Уэмблі канферэнц-цэнтры», у Лондане. Турнір стаў восьмым розыгрышам Мастэрс, які праводзіцца штогод з 1975 года. Спонсарам турніру ў чарговы раз стала тытунёвая кампанія Benson and Hedges. Прызавы фонд турніру склаў £27,000, з якіх £8,000 атрымаў пераможца.

Мастэрс 1982
Сезон 1981/1982
Тэрміны 26 — 31 студзеня 1982
Арэна «Уэмблі канферэнц-цэнтр»
Горад Лондан
Краіна Англія
Спонсар Benson and Hedges
Фармат Нярэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд £27,000
Прызавыя пераможцы £8,000
Мінулы чэмпіён Сцяг Паўночнай Ірландыі Алекс Хігінс
Фінал
Пераможца Сцяг Англіі Стыў Дэвіс
Фіналіст Сцяг Уэльса Тэры Грыфітс
Лік 9:5
Статыстыка турніру
Колькасць удзельнікаў 12
Колькасць матчаў 11
Колькасць соценных серый 3
Найвышэйшая серыя 136 (Тоні Мео)
←1981Мастэрс1983→

У турніры прыняло ўдзел 12 гульцоў, 8 з якіх займалі вышэйшыя пазіцыі у сусветным рэйтынгу. Першыя чатыры нумары пасеву атрымалі топ-3 сусветнага рэйтынгу (сярод якіх быў дзейны чэмпіён свету Стыў Дэвіс, пасеяны другім), а таксама леташні пераможца турніру Алекс Хігінс, пасеяны пад першым нумарам. Яны пачалі турнір адразу з чвэрцьфінальнай стадыі. Астатнія 8 удзельнікаў разыгралі пуцёўкі ў 1/4 у папярэднім раундзе.

Пераможцам турніру упершыню стаў Стыў Дэвіс, які адолеў у фінале валійца Тэры Грыфітса, які выйшаў у трэці фінал Мастэрс запар, з лікам 9:5.