Мастэрс 1986 (снукер)

(Пасля перасылкі з Мастэрс 1986, снукер)

Мастэрс 1986 (англ.: Masters 1986, таксама вядомы як Benson and Hedges Masters 1986 — ад назвы спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 26 студзеня па 2 лютага 1986 года ў «Уэмблі канферэнц-цэнтры», у Лондане. Турнір стаў 12-м розыгрышам Мастэрс, які праводзіцца штогод з 1975 года. Спонсарам турніру ў чарговы раз стала тытунёвая кампанія Benson and Hedges. Прызавы фонд турніру склаў £175,000 (на £25,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £45,000 атрымаў пераможца.

Мастэрс 1986
Сезон 1985/1986
Тэрміны 26 студзеня — 2 лютага 1986
Арэна «Уэмблі канферэнц-цэнтр»
Горад Лондан
Краіна Англія
Спонсар Benson and Hedges
Фармат Нярэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд £175,000
Прызавыя пераможцы £45,000
Мінулы чэмпіён Сцяг Канады Кліф Торбурн
Фінал
Пераможца Сцяг Канады Кліф Торбурн
Фіналіст Сцяг Англіі Джымі Уайт
Лік 9:5
Статыстыка турніру
Колькасць удзельнікаў 16
Колькасць матчаў 15
Колькасць соценных серый 5
Найвышэйшая серыя 138 (Вілі Торн)
←1985Мастэрс1987→

У турніры прыняло ўдзел 16 гульцоў, якія займалі вышэйшыя пазіцыі у сусветным рэйтынгу. Яны ўсе пачалі турнір са стадыі 1/8 фіналу без якіх-небудзь папярэдніх матчаў.

Кліф Торбурн абараніў свой тытул, выйграўшы другі Мастэрс запар і трэці за апошнія чатыры гады. У фінале ён адолеў Джымі Уайта з лікам 9:5.