Мастэрс 1989 (снукер)

(Пасля перасылкі з Мастэрс 1989, снукер)

Мастэрс 1989 (англ.: Masters 1989, таксама вядомы як Benson and Hedges Masters 1989 — па назве спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 21 па 29 студзеня 1989 года ў «Уэмблі канферэнц-цэнтры», у Лондане. Турнір стаў 15-м розыгрышам Мастэрс, які праводзіцца штогод з 1975 года. Спонсарам турніру ў чарговы раз стала тытунёвая кампанія Benson and Hedges. Прызавы фонд турніру склаў £250,000 (на £25,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £62,000 атрымаў пераможца.

Мастэрс 1989
Сезон 1988/1989
Тэрміны 21 — 29 студзеня 1989
Арэна «Уэмблі канферэнц-цэнтр»
Горад Лондан
Краіна Англія
Спонсар Benson and Hedges
Фармат Нярэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд £250,000
Прызавыя пераможцы £62,000
Мінулы чэмпіён Сцяг Англіі Стыў Дэвіс
Фінал
Пераможца Сцяг Шатландыі Стывен Хендры
Фіналіст Сцяг Англіі Джон Пэрат
Лік 9:6
Статыстыка турніру
Колькасць удзельнікаў 16
Колькасць матчаў 15
Колькасць соценных серый 3
Найвышэйшая серыя 119 (Стывен Хендры)
←1988Мастэрс1990→

У турніры прыняло ўдзел 16 гульцоў, якія займалі вышэйшыя пазіцыі у сусветным рэйтынгу. Яны ўсе пачалі турнір са стадыі 1/8 фіналу без якіх-небудзь папярэдніх матчаў.

Дваццацігадовы дэбютант турніру - шатландзец Стывен Хендры - атрымаў сваю першую перамогу на турніры. У фінальным матчы ён абыграў Джона Пэрата з лікам 9:6.