Мастэрс 1997 (снукер)

(Пасля перасылкі з Мастэрс 1997, снукер)

Мастэрс 1997 (англ.: Masters 1997, таксама вядомы як Benson and Hedges Masters 1997 — па назве спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 2 па 9 лютага 1997 года ў «Уэмблі канферэнц-цэнтры», у Лондане. Турнір стаў 23-м розыгрышам Мастэрс, які праводзіцца штогод з 1975 года. Спонсарам турніру ў чарговы раз стала тытунёвая кампанія Benson and Hedges. Прызавы фонд турніру склаў £500,000 (на £40,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £130,000 атрымаў пераможца.

Мастэрс 1997
Сезон 1996/1997
Тэрміны 2 — 9 лютага 1997
Арэна «Уэмблі канферэнц-цэнтр»
Горад Лондан
Краіна Англія
Спонсар Benson and Hedges
Фармат Нярэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд £500,000
Прызавыя пераможцы £130,000
Мінулы чэмпіён Сцяг Шатландыі Стывен Хендры
Фінал
Пераможца Сцяг Англіі Стыў Дэвіс
Фіналіст Сцяг Англіі Роні О’Саліван
Лік 10:8
Статыстыка турніру
Колькасць удзельнікаў 18
Колькасць матчаў 17
Колькасць соценных серый 10
Найвышэйшая серыя 130 (Стыў Дэвіс)
←1996Мастэрс1998→

У турніры прыняло ўдзел 18 гульцоў. Топ-14 афіцыйнага рэйтынгу аўтаматычна трапілі ў першы раўнд. Снукерысты, якія займалі 15 і 16 месца ў рэйтынгу, гулялі ў папярэднім раўндзе з пераможцам кваліфікацыйнага турніру і ўладальнікамі уайлдкард.

Стыў Дэвіс выйграў свой трэці тытул Мастэрс, абыграўшы ў фінальным паядынку суайчынніка Роні О’Салівана з лікам 10:8.