Мастэрс 2000 (снукер)

Мастэрс 2000 (англ.: Masters 2000, таксама вядомы як Benson and Hedges Masters 2000 — па назве спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 7 па 14 лютага 2000 года ў «Уэмблі канферэнц-цэнтры», у Лондане. Турнір стаў 26-м розыгрышам Мастэрс, які праводзіцца штогод з 1975 года. Спонсарам турніру ў чарговы раз стала тытунёвая кампанія Benson and Hedges. Прызавы фонд турніру склаў £615,000 (на £40,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £175,000 (на £20,000 больш, чым у мінулым годзе) атрымаў пераможца.

Мастэрс 2000
Сезон 1999/2000
Тэрміны 7 — 14 лютага 2000
Арэна «Уэмблі канферэнц-цэнтр»
Горад Лондан
Краіна Англія
Спонсар Benson and Hedges
Фармат Нярэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд £615,000
Прызавыя пераможцы £175,000
Мінулы чэмпіён Сцяг Шатландыі Джон Хігінс
Фінал
Пераможца Сцяг Уэльса Мэцью Стывенс
Фіналіст Сцяг Ірландыі Кен Доэрці
Лік 10:8
Статыстыка турніру
Колькасць удзельнікаў 18
Колькасць матчаў 17
Колькасць соценных серый 13
Найвышэйшая серыя 140 (Кен Доэрці)
←1999Мастэрс2001→

У турніры прыняло ўдзел 18 гульцоў. Топ-14 афіцыйнага рэйтынгу аўтаматычна трапілі ў першы раўнд. Снукерысты, якія займалі 15 і 16 месца ў рэйтынгу, гулялі ў папярэднім раўндзе з пераможцам кваліфікацыйнага турніру і ўладальнікамі уайлдкард.

Валійскі снукерыст Мэцью Стывенс выйграў тытул, абыграўшы ў фінальным матчы Кена Доэрці, які ўжо другі год запар прайграў у фінальным матчы гэтага турніру.

Уайлдкард раўнд

правіць

У папярэднім раўндзе згулялі 15-ы і 16-ы нумары рэйтынгу і ўладальнікі ўайлд-кард: Алістэр Картэр, як пераможца кваліфікацыйнага турніру, і Марка Фу, які атрымаў спецыяльнае запрашэнне ад арганізатараў турніру.

Матч Лік
УК1   Стыў Дэвіс (15) 5-6   Алістэр Картэр
УК2   Джымі Уайт (16) 6-3   Марка Фу

Асноўная сетка

правіць
  Першы раўнд Чвэрцьфіналы Паўфіналы Фінал
                                     
1    Джон Хігінс 4  
16    Джымі Уайт 6  
  16    Джымі Уайт 3  
 
  9    Мэцью Стывенс 6  
8    Алан МакМанус 2
9    Мэцью Стывенс 6  
  9    Мэцью Стывенс 6  
  5    Джон Пэрат 2  
5    Джон Пэрат 6  
12    Пол Хантэр 3  
  5    Джон Пэрат 6
 
  4    Роні О’Саліван 3  
4    Роні О’Саліван 6
10    Энтані Хэмілтан 4  
  9    Мэцью Стывенс 10
  7    Кен Доэрці 8
3    Марк Уільямс 6  
13    Пітэр Эбдан 3  
  3    Марк Уільямс 4
 
  6    Стывен Лі 6  
6    Стывен Лі 6
11    Фергал О’Браен 4  
  6    Стывен Лі 0
  7    Кен Доэрці 6  
7    Кен Доэрці 6  
   Алістэр Картэр 0  
  7    Кен Доэрці 6
 
  2    Стывен Хендры 3  
2    Стывен Хендры 6
14    Марк Кінг 3