Мастэрс 2004 (снукер)

(Пасля перасылкі з Мастэрс 2004, снукер)

Мастэрс 2004 (англ.: Masters 2004) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 1 па 8 лютага 2004 года ў «Уэмблі канферэнц-цэнтры», у Лондане. Турнір стаў 30-м розыгрышам Мастэрс, які праводзіцца штогод з 1975 года. Турнір 2004 года стаў першым Мастэрс, які ня спансавала кампанія Benson and Hedges у сувязі з забаронай рэкламы тытунёвых вырабаў, якая адбылася ў 2003 годзе. Мастэрс 2004 застаўся без спонсара. Прызавы фонд турніру склаў £350,000 (на £400,000 менш, чым у мінулым годзе), з якіх £100,000 (на £110,000 менш, чым у мінулым годзе) атрымаў пераможца.

Мастэрс 2004
Тэрміны 1 — 8 лютага 2004
Арэна «Уэмблі канферэнц-цэнтр»
Горад Лондан
Краіна Англія
Фармат Нярэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд £350,000
Прызавыя пераможцы £100,000
Мінулы чэмпіён Сцяг Уэльса Марк Уільямс
Фінал
Пераможца Сцяг Англіі Пол Хантэр
Фіналіст Сцяг Англіі Роні О’Саліван
Лік 10:9
Статыстыка турніру
Колькасць удзельнікаў 18
Колькасць матчаў 17
Колькасць соценных серый 19
Найвышэйшая серыя 138 (Роні О’Саліван)
←2003Мастэрс2005→

У турніры прыняло ўдзел 18 гульцоў. Топ-14 афіцыйнага рэйтынгу аўтаматычна трапілі ў першы раўнд. Снукерысты, якія займалі 15 і 16 месца ў рэйтынгу, гулялі ў папярэднім раўндзе з пераможцам кваліфікацыйнага турніру і ўладальнікамі уайлдкард.

Дзеючы пераможца - валіец Марк Уільямс - саступіў у другім раўндзе будучаму чэмпіёну Полу Хантэру з лікам 5:6. У паўфінальным матчы супраць Джымі Уайта Роні О’Саліван аформіў сваю адзіную соценную серыю на турніры, якая стала вышэйшай серыяй на Мастэрс 2004, - 138 балаў. Пол Хантэр стаў трохразовым пераможцам турніру Мастэрс, перайграўшы ў фінале Роні О’Салівана ў напружаным матчы - 10:9. Гэтая перамога стала шостым прафесійным тытулам Пола Хантэра.

Уайлдкард раўнд правіць

У папярэднім раўндзе згулялі 15-ы і 16-ы нумары рэйтынгу і ўладальнікі ўайлд-кард: Ніл Робертсан, як пераможца кваліфікацыйнага турніру, і кітайскі снукерыст Дзін Дзюньхуэй, які атрымаў спецыяльнае запрашэнне ад арганізатараў турніру.

Матч Лік
УК1   Джо Пэры (15) 3-6   Дзін Дзюньхуэй
УК2   Джымі Уайт (16) 6-2   Ніл Робертсан

Асноўная сетка правіць

  Першы раўнд Чвэрцьфіналы Паўфіналы Фінал
                                     
1    Марк Уільямс 6  
9    Мэцью Стывенс 5  
  1    Марк Уільямс 5  
 
  8    Пол Хантэр 6  
8    Пол Хантэр 6
12    Дэвід Грэй 3  
  8    Пол Хантэр 6  
  4    Джон Хігінс 3  
5    Стывен Лі 6  
   Дзін Дзюньхуэй 5  
  5    Стывен Лі 4
 
  4    Джон Хігінс 6  
4    Джон Хігінс 6
13    Грэм Дот 4  
  10    Пол Хантэр 10
  3    Роні О’Саліван 9
3    Роні О’Саліван 6  
10    Алан МакМанус 0  
  3    Роні О’Саліван 6
 
  6    Кен Доэрці 3  
6    Кен Доэрці 6
11    Стыў Дэвіс 3  
  3    Роні О’Саліван 6
  15    Джымі Уайт 4  
7    Пітэр Эбдан 6  
14    Квінтэн Хан 3  
  7    Пітэр Эбдан 4
 
  15    Джымі Уайт 6  
2    Стывен Хендры 4
15    Джымі Уайт 6