Мастэрс 2007 (снукер)
Мастэрс 2007 (англ.: Masters 2007, таксама вядомы як SAGA Insurance Masters 2007 — па назве спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 14 па 21 студзеня 2007 года на «Арэне Уэмблі», у Лондане. Турнір стаў 33-м розыгрышам Мастэрс, які праводзіцца штогод з 1975 года. Прызавы фонд турніру склаў £467,000 (на £52,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £130,000 атрымаў пераможца.
Мастэрс 2007 | |
Тэрміны | 14 — 21 студзеня 2007 |
---|---|
Арэна | «Уэмблі» |
Горад | Лондан |
Краіна | Англія |
Фармат | Нярэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £467,000 |
Прызавыя пераможцы | £130,000 |
Мінулы чэмпіён | Джон Хігінс |
Фінал | |
Пераможца | Роні О’Саліван |
Фіналіст | Дзін Дзюньхуэй |
Лік | 10:3 |
Статыстыка турніру | |
Колькасць удзельнікаў | 19 |
Колькасць матчаў | 18 |
Колькасць соценных серый | 25 |
Найвышэйшая серыя | 147 (Дзін Дзюньхуэй) |
←2006 ● Мастэрс ● 2008→ |
У турніры прыняло ўдзел 19 гульцоў. Топ-13 афіцыйнага рэйтынгу аўтаматычна трапілі ў першы раўнд. Снукерысты, якія займалі 14, 15 і 16 месца ў рэйтынгу, гулялі ў папярэднім раўндзе з пераможцам кваліфікацыйнага турніру і ўладальнікамі уайлдкард.
Пераможца леташняга турніру - Джон Хігінс - уступіў у першым жа матчы свайму суайчынніку Стывену Магуайру з лікам 5:6. У матчы ўайлдкард раўнда уладальнік "запрашальнай карты", кітайскі снукерыст Дзін Дзюньхуэй, у матчы супраць Энтані Хэмілтана зрабіў свой першы максімальны брэйк. Такім чынам, ён стаў самым маладым гульцом у гісторыі, зрабіўшы максімум на турніры, які трансляваўся па тэлебачанні (яму было 19 гадоў і 9 месяцаў). Гэты максімум стаў усяго толькі другім у гісторыі турніраў Мастэрс. Пераможцам турніру стаў Роні О’Саліван, які абыграў у фінале Дзіна Дзюньхуэя - 10:3. Гэтая перамога прынесла О'Салівану трэці тытул Мастэрс і 36-ы прафесійны тытул у кар'еры.
Уайлдкард раўнд
правіцьУ папярэднім раўндзе згулялі 14-ы, 15-ы і 16-ы нумары рэйтынгу і ўладальнікі ўайлд-кард: Сцюарт Бінэм, як пераможца кваліфікацыйнага турніру, а таксама Джымі Уайт і Дзін Дзюньхуэй, якія атрымалі спецыяльныя запрашэнні ад арганізатараў турніру.
Матч | Лік | ||
---|---|---|---|
УК1 | Мэцью Стывенс (14) | 6-1 | Джымі Уайт |
УК2 | Алістэр Картэр (15) | 6–5 | Сцюарт Бінэм |
УК3 | Энтані Хэмілтан (16) | 3-6 | Дзін Дзюньхуэй |
Асноўная сетка
правіцьПершы раўнд | Чвэрцьфіналы | Паўфіналы | Фінал | |||||||||||||||
1 | Джон Хігінс | 5 | ||||||||||||||||
9 | Стывен Магуайр | 6 | ||||||||||||||||
9 | Стывен Магуайр | 6 | ||||||||||||||||
13 | Ніл Робертсан | 2 | ||||||||||||||||
8 | Марк Уільямс | 0 | ||||||||||||||||
13 | Ніл Робертсан | 6 | ||||||||||||||||
9 | Стывен Магуайр | 4 | ||||||||||||||||
5 | Роні О’Саліван | 6 | ||||||||||||||||
5 | Роні О’Саліван | 6 | ||||||||||||||||
15 | Алістэр Картэр | 1 | ||||||||||||||||
5 | Роні О’Саліван | 6 | ||||||||||||||||
4 | Кен Доэрці | 5 | ||||||||||||||||
4 | Кен Доэрці | 6 | ||||||||||||||||
12 | Бары Хокінс | 3 | ||||||||||||||||
5 | Роні О’Саліван | 10 | ||||||||||||||||
Дзін Дзюньхуэй | 3 | |||||||||||||||||
3 | Стывен Хендры | 6 | ||||||||||||||||
14 | Мэцью Стывенс | 5 | ||||||||||||||||
3 | Стывен Хендры | 6 | ||||||||||||||||
6 | Шон Мёрфі | 3 | ||||||||||||||||
6 | Шон Мёрфі | 6 | ||||||||||||||||
11 | Стыў Дэвіс | 3 | ||||||||||||||||
3 | Стывен Хендры | 2 | ||||||||||||||||
Дзін Дзюньхуэй | 6 | |||||||||||||||||
7 | Пітэр Эбдан | 3 | ||||||||||||||||
Дзін Дзюньхуэй | 6 | |||||||||||||||||
Дзін Дзюньхуэй | 6 | |||||||||||||||||
10 | Стывен Лі | 2 | ||||||||||||||||
2 | Грэм Дот | 2 | ||||||||||||||||
10 | Стывен Лі | 6 |