Мастэрс 2017 (снукер)

(Пасля перасылкі з Мастэрс 2017, снукер)


Ма́стэрс 2017 (англ.: Masters 2017, таксама вядомы як Dafabet Masters 2017 — ад назвы спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 15 па 22 студзеня 2017 года ў «Аляксандра-палацы» ў Лондане, Англія. Найпрэстыжнейшае і найбуйнейшае па прызавых грошах запрашальнае снукернае спаборніцтва, а таксама другое спаборніцтва Трайной кароны ў сезоне 2016/2017. Турнір стаў 43-м розыгрышам Мастэрс, які праходзіць штогод з 1975 года. Кампанія Dafabet у чацвёрты раз запар спансавала турнір Мастэрс. Прызавы фонд турніру склаў £600,000, з якіх £200,000 атрымаў пераможца.

Мастэрс 2017
Фота
Сезон 2016/2017
Тэрміны 15–22 студзеня 2017
Арэна «Аляксандра-палац»
Горад Лондан
Краіна Англія
Арганізацыя WPBSA
Спонсар Dafabet
Фармат Нярэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд £600,000
Прызавыя пераможцы £200,000
Мінулы чэмпіён Сцяг Англіі Роні О’Саліван
Фінал
Пераможца Сцяг Англіі Роні О’Саліван
Фіналіст Сцяг Англіі Джо Пэры
Лік 10:7
Статыстыка турніру
Колькасць удзельнікаў 16
Колькасць матчаў 15
Колькасць фрэймаў 147
Колькасць соценных серый 26
Найвышэйшая серыя 141 (Марка Фу)
←2016Мастэрс2018→
Снукерны сезон 2016/2017
←Адкрыты чэмпіянат Шатландыі German Masters→

У турніры прынялі ўдзел 16 гульцоў, якія займалі найвышэйшыя пазіцыі ў афіцыйным рэйтынгу. Яны ўсе пачалі турнір са стадыі 1/8 фіналу без якіх-небудзь папярэдніх матчаў.

Пераможцам турніру стаў Роні О’Саліван, які абараніў свой тытул і здабыў рэкордную сёмую перамогу на турніры Мастэрс. На шляху да перамогі ён перайграў Ляна Вэньбо (6:5), Ніла Робертсана ў чвэрцьфінале (6:3), Марка Фу ў паўфінальным матчы (6:4) і Джо Пэры ў фінальным паядынку (10:7). Такім чынам, 41-гадовы англічанін выйграў 61-ы прафесійны турнір і 17-ы турнір Трайной кароны ў кар'еры, а таксама першы прафесійны турнір за 11 месяцаў (пасля перамогі на адкрытым чэмпіянаце Уэльса ў лютым 2016 года). Апроч таго, О'Саліван стаў першым снукерыстам з 2002 года, якому ўдалося абараніць тытул найбуйнейшага запрашальнага спаборніцтва (у 2001 і 2002 гадах пераможцам мастэрс станавіўся Пол Хантэр).

Турнір правіць

 
«Аляксандра-палац» — месца правядзення Мастэрс.

Мастэрс 2017 года стаў 43-м розыгрышам турніру Мастэрс, які праходзіць штогод з 1975 года. Турнір з'яўляецца адным з трох турніраў Трайной снукернай кароны (разам з чэмпіянатам Вялікабрытаніі і чэмпіянатам свету), а таксама самым прэстыжным і самым высокааплатным з запрашальных нярэйтынгавых спаборніцтваў. З самога заснавання Мастэрс праходзіць у Лондане, з 2012 года — у Аляксандра-палацы.

Мастэрс 2017 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association) і ўваходзіў у каляндар мэйн-туру, а таксама з'яўляўся адным з запрашальных турніраў снукернага сезона 2016/2017.

Матчы найбуйнейшага запрашальнага снукернага турніру (15 паядынкаў) гуляліся за адным сталом на арэне ў Аляксандра-палацы.

Прызавыя грошы правіць

У 2017 годзе анлайн-сэрвіс Dafabet у чацвёрты раз запар стаў спонсарам турніру Мастэрс. Прызавы фонд турніру не змяніўся ў параўнанні з 2016 годам, склаўшы £600,000. Толькі прызавыя фонды іншых турніраў Трайной снукернай кароны, чэмпіянату свету (£1,750,000) і чэмпіянату Вялікабрытаніі (£850,000), а таксама чэмпіянату Кітая (£650,000) перавысілі суму ў £600,000 у сезоне 2016/2017.

Таксама на тым жа ўзроўні, што і год таму, застаўся першы прыз турніру — £200,000. Для параўнання, першы прыз чэмпіянату Вялікабрытаніі 2016 склаў £170,000, а International Championship — £125,000. Толькі першы прыз чэмпіянату свету 2017 года, які стаў найвышэйшым грашовым прызам пераможцы турніру ў гісторыі снукера, склаўшы £375,000, перавысіў першы прыз турніру Мастэрс у сезоне 2015/2016. Першы прыз чэмпіянату Кітая 2016 года таксама быў роўны £200,000.

Дасягненне Прызавыя
Пераможца £200000
Фіналіст £90000
Паўфіналісты £50000
Чвэрцьфіналісты £25000
1/8 фіналу £12500
Найвышэйшы брэйк £10000
Агульны прызавы фонд £600000

Фармат турніру правіць

На Мастэрс 2016 прыняло ўдзел 16 гульцоў, якія займалі найвышэйшыя пазіцыі ў сусветным снукерным рэйтынгу. У першым раўндзе сышліся 8 першых нумароў пасеву з астатнімі ўдзельнікамі. Пасля гэтага пераможцы працягвалі гуляць на выбыванне ў чвэрцьфіналах, паўфіналах і фінальным паядынку. Такім чынам, лёсаванне турніру прадвызначала немагчымасць сустрэчы снукерыстаў топ-8 раней за чвэрцьфінальную стадыю, снукерыстаў з першай чацвёркі сеяных — раней за паўфіналы і двух першых сеяных — раней фінальнага матча Мастэрс. Чатыры раўнды спаборніцтва праходзілі на працягу васьмі дзён на арэне ў Аляксандра-палацы ў Лондане, Англія.

Стадыя Тэрміны КФ НДП
1/8 фіналу 15—18 студзеня 11 6
1/4 фіналу 19—20 студзеня 11 6
1/2 фіналу 21 студзеня 11 6
Фінал 22 студзеня 19 10

Удзельнікі правіць

Пасеў гульцоў на Мастэрс быў утвораны паводле афіцыйнага рэйтынгу на 5 снежня 2016 года (пасля чэмпіянату Вялікабрытаніі 2016 года). Першы нумар пасеву атрымаў леташні пераможца Роні О’Саліван, другі — чэмпіён свету Марк Сэлбі.

Роні О’Саліван і Джон Хігінс патрапілі на Мастэрс у 23-і раз, што з'яўляецца найлепшым вынікам сярод удзельнікаў розыгрышу 2017 года. Марк Уільямс прымаў удзел на найбуйнейшым запрашальным спаборніцтве ў 19-ы раз, а Шон Мёрфі і Дзін Цзюньхуэй — у 13-ы раз.

Двухразовы чэмпіён Мастэрс шатландзец Джон Хігінс прыняў удзел у турніры ўжо ў 23-і раз запар. Такім чынам, ён абышоў вынік шасціразовага чэмпіёна Стывена Хендры, які ўдзельнічаў на 22-х турнірах запар з 1989 па 2011 гады. Рэкардсменам па гэтым паказчыку з'яўляецца Джымі Уайт з 26 удзеламі на Мастэрс запар (з 1982 па 2007).

У 2017 годзе на Мастэрс, на якім дагэтуль прымалі ўдзел усяго 84 снукерысты з самога заснавання, дэбютантам стаў Кайрэн Уілсан.

З усіх удзельнікаў максімальную колькасць чэмпіёнскіх тытулаў меў Роні О’Саліван (6 тытулаў: 1995, 2005, 2007, 2009, 2014, 2016), які, разам са Стывенам Хендры быў рэкардсменам па колькасці тытулаў спаборніцтва. У выпадку перамогі О'Саліван меў магчымасць стаць аднаасобным лідарам па колькасці тытулаў Мастэрс. Апроч О'Салівана пераможцамі Мастэрс станавіліся яшчэ шэсць удзельнікаў турніру: Марк Сэлбі (3 тытулы: 2008, 2010, 2013), Джон Хігінс (2 тытулы: 1999, 2006), Марк Уільямс (2 тытулы: 1998, 2003), Шон Мёрфі (2015), Ніл Робертсан (2012) і Дзін Цзюньхуэй (2011).

Самым узроставым удзельнікам Мастэрс 2017 года стаў 42-гадовы Джо Пэры. Марку Уільямсу, Джону Хігінсу і Роні О’Салівану ў часе турніру было па 41 году, а Сцюарту Бінэму — 40. Самым маладым гульцом, які патрапіў на найбуйнейшы запрашальны снукерны турнір 2017 года, стаў 25-гадовы дэбютант Кайрэн Уілсан. Джаду Трампу было 27 гадоў, а кітайцам Дзіну Цзюньхуэю і Ляну Вэньбо — па 29.

Ніжэй прадстаўлена табліца, якая дэманструе статыстыку выступленняў удзельнікаў спаборніцтва на ўсіх папярэдніх турнірах Мастэрс.

Леташні пераможца
Чэмпіён свету
Дэбютант турніру


П Р[у 1] Гулец ДН Дэбют Найлепшы вынік АС М В П Ф ВФ ПФ 50+[у 2] 100+[у 2] НБ[у 2] Ф/50+[у 2] Ф/100+[у 2] ПГ (£)[у 3]
1 13   Роні О’Саліван 05.12.1975 1994 Перамога (1995, 2005,
2007, 2009, 2014, 2016)
22 63 47 16 74.6% 634 376 258 59.31% 278 62 143 2.28 10.23 1510000
2 1   Марк Сэлбі 19.06.1983 2008 Перамога (2008, 2010, 2013) 9 26 20 6 76.92% 282 158 124 56.03% 112 23 141 2.52 12.26 712500
3 2   Сцюарт Бінэм 21.05.1976 2006 Паўфінал (2016) 7 10 3 7 30% 96 43 53 44.79% 22 1 120 4.36 96 111000
4 3   Джон Хігінс 18.05.1975 1995 Перамога (1999, 2006) 22 45 25 20 55.56% 433 229 204 52.89% 141 27 140 3.07 16.04 749500
5 4   Джад Трамп 20.08.1989 2009 Паўфінал (2012, 2016) 6 11 5 6 45.45% 106 51 55 48.11% 40 14 140 2.65 7.57 128500
6 6   Дзін Цзюньхуэй 01.04.1987 2004 Перамога (2011) 12 24 13 11 54.17% 229 120 109 52.4% 93 19 147 2.46 12.05 344000
7 5   Шон Мёрфі 10.08.1982 2001 Перамога (2015) 12 27 16 11 59.26% 264 140 124 53.03% 91 20 139 2.9 13.2 486500
8 7   Ніл Робертсан 11.02.1982 2004 Перамога (2012) 11 25 15 10 60% 244 129 115 52.87% 90 26 140 2.71 9.38 460000
9 9   Джо Пэры 13.08.1974 2003 Чвэрцьфінал (2015) 8 9 1 8 11.11% 80 29 51 36.25% 17 4 106 4.71 20 114750
10 10   Марк Ален 22.02.1986 2009 Паўфінал (2011, 2015) 8 17 9 8 52.94% 163 85 78 52.15% 53 11 138 3.08 14.82 184500
11 12   Бары Хокінс 23.04.1979 2007 Фінал (2016) 6 9 3 6 33.33% 84 35 49 41.67% 24 6 132 3.5 14 138000
12 11   Лян Вэньбо 05.03.1987 2016 1/8 фіналу (2016) 1 1 0 1 0% 10 4 6 40% 3 0 88 3.33 12500
13 14   Алістэр Картэр 25.07.1979 2000 Чвэрцьфінал (2009, 2015) 9 13 4 9 30.77% 110 45 65 40.91% 28 4 130 3.93 27.5 134000
14 8   Марка Фу 08.01.1978 2000 Фінал (2011) 10 18 8 10 44.44% 162 72 90 44.44% 47 12 147 3.45 13.5 222000
15 15   Марк Уільямс 21.03.1975 1995 Перамога (1998, 2003) 18 40 24 16 60% 391 214 177 54.73% 110 19 133 3.55 20.58 723000
16 16   Кайрэн Уілсан 23.12.1991 2017 0 0 0 0 0 0 0 0
  1. У табліцы падаецца рэйтынг на момант пачатку турніру, які ўсталяваўся 19 снежня 2016 года пасля адкрытага чэмпіянату Шатландыі. Пасеў на турнір адбываўся паводле рэйтынгу, які ўсталяваўся 5 снежня 2016 года пасля чэмпіянату Вялікабрытаніі.
  2. а б в г д Лічацца толькі брэйкі, зробленыя ў асноўных стадыях турніру.
  3. Лічацца без уліку бонусных прызавых за найлепшы брэйк турніру.

Рэферы правіць

 
Адзін з суддзяў турніру Ян Верхаас.

На матчах Мастэрс 2017 працавалі трое рэферы з розных краін Еўропы.

Рэферы Матчы, якія абслугоўваў
  Пол Кольер Фінал, чвэрцьфінал і 3 матчы 1/8 фіналу
  Тэры Камільеры Паўфінал, 2 чвэрцьфіналы і 2 матчы 1/8 фіналу
  Ян Верхаас Паўфінал, чвэрцьфінал і 3 матчы 1/8 фіналу

Расклад і кошт квіткоў правіць

Мастэрс 2017 года праходзіў на працягу 8 дзён (з нядзелі 15 студзеня па нядзелю 22 студзеня) за адным сталом на арэне ў Аляксандра-палацы ў Лондане, Англія. Кожны дзень на турніры праходзіла па дзве гульнявыя сесіі. Кошт квіткоў на матчы спаборніцтва залежаў ад стадыі турніру, сесіі (у чвэрцьфінальнай стадыі чым пазней пачыналася сесія, тым даражэй каштавалі квіткі) і дня тыдня (квіткі на матчы першага раўнда, якія праходзілі ў нядзелю, каштавалі даражэй, чым квіткі на матчы гэтай жа стадыі, якія праходзілі ў іншыя дні). На матчы першага раўнда квіткі каштавалі ад £16 да £21, на чвэрцьфіналы — ад £21 да £26, на паўфіналы — £41, на фінальны паядынак — £46. Апроч таго, гледачы мелі магчымасць набыць квіткі адразу на ўвесь гульнявы дзень (дзве сесіі). На матчы першага раўнда такія квіткі каштавалі ад £21 да £31, на чвэрцьфіналы — £41, на паўфіналы — £71, на фінальны паядынак — £76[1].

Дата Дзень тыдня Стадыя Сесія (пачатак сесіі[кк 1]) Кошт квіткоў
Квіткі на адну сесію Квіткі на абедзве сесіі
15 студзеня Нядзеля 1/8 фіналу Дзённая сесія (13.00) £21 £31
Вячэрняя сесія (19.00) £21
16 студзеня Панядзелак 1/8 фіналу Дзённая сесія (13.00) £16 £21
Вячэрняя сесія (19.00) £16
17 студзеня Аўторак 1/8 фіналу Дзённая сесія (13.00) £16 £21
Вячэрняя сесія (19.00) £16
18 студзеня Серада 1/8 фіналу Дзённая сесія (13.00) £16 £21
Вячэрняя сесія (19.00) £16
19 студзеня Чацвер Чвэрцьфіналы Дзённая сесія (13.00) £21 £41
Вячэрняя сесія (19.00) £26
20 студзеня Пятніца Чвэрцьфіналы Дзённая сесія (13.00) £21 £41
Вячэрняя сесія (19.00) £26
21 студзеня Субота Паўфіналы Дзённая сесія (13.00) £41 £71
Вячэрняя сесія (19.00) £41
22 студзеня Нядзеля Фінал Дзённая сесія (13.00) £46 £76
Вячэрняя сесія (19.00) £46

Апроч таго, на чатыры апошнія гульнявыя дні спаборніцтва таксама прадаваліся квіткі класаў «PLATINUM» (£160 — апошняя сесія фінала) і «VIP» (£100-£200 — чвэрцьфіналы, £125-£235 — паўфіналы, £135 — першая сесія фінала). Гэтыя класы прадугледжвалі для аматараў снукера сядзенні з павышаным камфортам, абеды і вячэры, напоі, каментарыі праз слухаўкі і розныя іншыя выгоды[1].

VIP
PLATINUM
Першая сесія — VIP, другая — PLATINUM
Дата Дзень тыдня Стадыя Сесія (пачатак сесіі[кк 1]) Кошт квіткоў
Квіткі на адну сесію Квіткі на абедзве сесіі
19 студзеня Чацвер Чвэрцьфіналы Дзённая сесія (13.00) £100 £200
Вячэрняя сесія (19.00) £110
20 студзеня Пятніца Чвэрцьфіналы Дзённая сесія (13.00) £100 £200
Вячэрняя сесія (19.00) £110
21 студзеня Субота Паўфіналы Дзённая сесія (13.00) £125 £235
Вячэрняя сесія (19.00) £125
22 студзеня Нядзеля Фінал Дзённая сесія (13.00) £135 £270
Вячэрняя сесія (19.00) £160
  1. а б Пачатак сесіі ўказаны па мясцовым часе (UTC+0).

Ход турніру правіць

Асноўная сетка правіць

  Першы раўнд
да 6 перамог
Чвэрцьфіналы
да 6 перамог
Паўфіналы
да 6 перамог
Фінал
да 10 перамог
                                     
1    Роні О’Саліван 6  
12    Лян Вэньбо 5  
  1    Роні О’Саліван 6  
 
  8    Ніл Робертсан 3  
8    Ніл Робертсан 6
13    Алістэр Картэр 3  
  1    Роні О’Саліван 6  
  14    Марка Фу 4  
5    Джад Трамп 5  
14    Марка Фу 6  
  14    Марка Фу 6
 
  10    Марк Ален 2  
4    Джон Хігінс 5
10    Марк Ален 6  
  1    Роні О’Саліван 10
  9    Джо Пэры 7
3    Сцюарт Бінэм 1  
9    Джо Пэры 6  
  9    Джо Пэры 6
 
  6    Дзін Цзюньхуэй 1  
6    Дзін Цзюньхуэй 6
16    Кайрэн Уілсан 3  
  9    Джо Пэры 6
  11    Бары Хокінс 5  
7    Шон Мёрфі 1  
11    Бары Хокінс 6  
  11    Бары Хокінс 6
 
  2    Марк Сэлбі 3  
2    Марк Сэлбі 6
15    Марк Уільямс 5  

Фінал правіць

Фінал: да 10 перамог. Рэферы: Пол Кольер.
Аляксандра-палац, Лондан, Англія, 22 студзеня 2017.
Роні О’Саліван (1)
  Англія
10:7 Джо Пэры (9)
  Англія
Дзённая сесія: 24:79 (72), 16:101 (53), 86:27 (58), 31:90 (74), 0:115 (115), 67:40, 61:21, 81:23 (55)
Вячэрняя сесія: 51:14, 124:4 (56, 68), 67:12, 108:15 (85), 1:117 (117), 1:92 (92), 130:0 (112), 1:106 (53), 59:39
112 Найвышэйшы брэйк 117
1 Соценныя брэйкі 2
6 Брэйкі 50+ 7

Брэйкі, вышэйшыя за 50 ачкоў правіць

Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаныя ўсе соценныя і паўсоценныя брэйкі кожнага гульца.

Гулец 50+ 100+ 50-100 Усе брэйкі 50+
  Марка Фу 17 6 11 141, 140, 130, 110, 110, 102; 97, 89, 88, 83, 83, 80, 74, 65, 64, 58, 56
  Марк Сэлбі 7 3 4 139, 109, 101; 89, 76, 71, 62
  Сцюарт Бінэм 1 1 0 132
  Джо Пэры 17 5 12 127, 117, 116, 115, 107; 92, 77, 76, 74, 72, 70, 63, 62, 57, 55, 53, 53
  Роні О’Саліван 21 3 18 122, 121, 112; 95, 89, 85, 82, 80, 69, 68, 68, 63, 63, 58, 56, 55, 55, 55, 55, 54, 51
  Дзін Цзюньхуэй 6 1 5 120; 73, 65, 65, 54, 50
  Ніл Робертсан 8 1 7 117; 85, 78, 74, 73, 69, 62, 59
  Джад Трамп 6 2 4 112, 102; 87, 79, 67, 53
  Джон Хігінс 4 1 3 111; 77, 67, 54
  Лян Вэньбо 4 1 3 109; 83, 65, 50
  Кайрэн Уілсан 1 1 0 106
  Марк Ален 6 1 5 104; 81, 70, 67, 54, 51
  Алістэр Картэр 3 0 3 93, 83, 73
  Бары Хокінс 12 0 12 89, 85, 79, 77, 63, 62, 60, 58, 58, 53, 51, 50
  Марк Уільямс 4 0 4 65, 58, 53, 50
  Шон Мёрфі 1 0 1 60
Увогуле 118 26 92 Найвышэйшы брэйк: 141 (Марка Фу)

Статыстыка турніру правіць

Статыстыка гульцоў правіць

Гулец Апошні матч М В П Ф ВФ ПФ 50+ 100+ НБ Ф/50+ Ф/100+ ПГ (£)
ОСалйван Ронй  Роні О’Саліван Фінал:   Джо Пэры 10:7 4 4 0 47 28 19 59.57% 21 3 122 2.24 15.67 200000
Пэры Джо  Джо Пэры Фінал:   Роні О’Саліван 7:10 4 3 1 42 25 17 59.52% 17 5 127 2.47 8.4 90000
Хокйнс Бары  Бары Хокінс 1/2 фіналу:   Джо Пэры 5:6 3 2 1 27 17 10 62.96% 12 0 89 2.25 50000
Фу Марка  Марка Фу 1/2 фіналу:   Роні О’Саліван 4:6 3 2 1 29 16 13 55.17% 17 6 141 1.71 4.83 50000
Робертсан Нйл  Ніл Робертсан 1/4 фіналу:   Роні О’Саліван 3:6 2 1 1 18 9 9 50% 8 1 117 2.25 18 25000
Сэлбй Марк  Марк Сэлбі 1/4 фіналу:   Бары Хокінс 3:6 2 1 1 20 9 11 45% 7 3 139 2.86 6.67 25000
Дзйн Цзюньхуэй  Дзін Цзюньхуэй 1/4 фіналу:   Джо Пэры 1:6 2 1 1 16 7 9 43.75% 6 1 120 2.67 16 25000
Ален Марк  Марк Ален 1/4 фіналу:   Марка Фу 2:6 2 1 1 19 8 11 42.11% 6 1 104 3.17 19 25000
Трамп Джад  Джад Трамп 1/8 фіналу:   Марка Фу 5:6 1 0 1 11 5 6 45.45% 6 2 112 1.83 5.5 12500
Хйгйнс Джон  Джон Хігінс 1/8 фіналу:   Марк Ален 5:6 1 0 1 11 5 6 45.45% 4 1 111 2.75 11 12500
Лян Вэньбо  Лян Вэньбо 1/8 фіналу:   Роні О’Саліван 5:6 1 0 1 11 5 6 45.45% 4 1 109 2.75 11 12500
Уйльямс Марк  Марк Уільямс 1/8 фіналу:   Марк Сэлбі 5:6 1 0 1 11 5 6 45.45% 4 0 65 2.75 12500
Уйлсан Кайрэн  Кайрэн Уілсан 1/8 фіналу:   Дзін Цзюньхуэй 3:6 1 0 1 9 3 6 33.33% 1 1 106 9 9 12500
Картэр Алйстэр  Алістэр Картэр 1/8 фіналу:   Ніл Робертсан 3:6 1 0 1 9 3 6 33.33% 3 0 93 3 12500
Бйнэм Сцюарт  Сцюарт Бінэм 1/8 фіналу:   Джо Пэры 1:6 1 0 1 7 1 6 14.29% 1 1 132 7 7 12500
Меярфй Шон  Шон Мёрфі 1/8 фіналу:   Бары Хокінс 1:6 1 0 1 7 1 6 14.29% 1 0 60 7 12500

Статыстыка паводле краін правіць

Краіна 1/8 фіналу Чвэрцьфіналы Паўфіналы Фінал
  Англія 9 удзельнікаў (56.25%) 4 удзельнікі (50%) 3 удзельнікі (75%) 2 удзельнікі (100%)
4 перамогі – 5 паразаў (-5) 3 перамогі – 1 параза (+8) 2 перамогі – 1 параза (+2) 1 перамога – 1 параза (0)
Пэры (6:1)
Хокінс (6:1)
О'Саліван (6:5)
Сэлбі (6:5)
Трамп (5:6)
Картэр (3:6)
Уілсан (3:6)
Бінэм (1:6)
Мёрфі (1:6)
Пэры (6:1)
О'Саліван (6:3)
Хокінс (6:3)
Сэлбі (3:6) О'Саліван (6:4)
Пэры (6:5)
Хокінс (5:6) О'Саліван (10:7) Пэры (7:10)
  Ганконг 1 удзельнік (6.25%) 1 удзельнік (12.5%) 1 удзельнік (25%)
1 перамога – 0 паразаў (+1) 1 перамога – 0 паразаў (+4) 0 перамог – 1 параза (-2)
Фу (6:5) Фу (6:2) Фу (4:6)
  Кітай 2 удзельнікі (12.5%) 1 удзельнік (12.5%)
1 перамога – 1 параза (+2) 1 перамога – 0 паразаў (-5)
Дзін (6:3) Лян (5:6) Дзін (1:6)
  Аўстралія 1 удзельнік (6.25%) 1 удзельнік (12.5%)
1 перамога – 1 параза (+3) 1 перамога – 0 паразаў (-3)
Робертсан (6:3) Робертсан (3:6)
  Паўночная Ірландыя 1 удзельнік (6.25%) 1 удзельнік (12.5%)
1 перамога – 1 параза (+1) 1 перамога – 0 паразаў (-4)
Ален (6:5) Ален (2:6)
  Шатландыя 1 удзельнік (6.25%)
0 перамог – 1 параза (-1)
Хігінс (5:6)
  Уэльс 1 удзельнік (6.25%)
0 перамог – 1 параза (-1)
Уільямс (5:6)

Агульная статыстыка правіць

1/8 фіналу Чвэрцьфіналы Паўфіналы Фінал Увогуле
Колькасць гульцоў 16 8 4 2 16
Колькасць матчаў 8 4 2 1 15
Колькасць фрэймаў 76 (88) 33 (44) 21 (22) 17 (19) 147 (173)
Сярэдняя колькасць фрэймаў у матчы 9.5 8.25 10.5 17
Самая буйная перамога 6:1 (2) 6:1 (1) 6:4 (1) 10:7 (1) 6:1 (3)
Колькасць матчаў з вырашальнымі партыямі 4 0 1 0 5
Колькасць брэйкаў 50+ 62 25 18 13 118
Колькасць соценных брэйкаў 17 3 3 3 26
Найвышэйшы брэйк 139 (Сэлбі) 140 (Фу) 141 (Фу) 117 (Пэры) 141 (Фу)
Сярэдняя колькасць паўсоценных брэйкаў у матчы 7.75 6.25 9 13
Сярэдняя колькасць соценных брэйкаў у матчы 2.13 0.75 1.5 3
Удзельная паўсоценная сярыйнасць (Ф/50+) 1.23 1.32 1.17 1.31 1.25
Удзельная соценная сярыйнасць (Ф/100+) 4.47 11 7 5.67 5.65

Крыніцы правіць

  1. а б PROVISIONAL FORMAT OF PLAY (англ.) (PDF). World Snooker. Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2017.

Спасылкі правіць