Масюкоўшчына (вёска)

былая вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Масюко́ўшчына[1] (трансліт.: Masiukoŭščyna, руск.: Масюковщина) — колішняя вёска, з 2004 года ў складзе Мінска.

Вёска
Масюкоўшчына
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 440 чал. (1999)
СААТА
6236817071
Масюкоўшчына на карце Беларусі ±
Масюкоўшчына (вёска) (Беларусь)
Масюкоўшчына (вёска)
Масюкоўшчына (вёска) (Мінск)
Масюкоўшчына (вёска)

Гісторыя

правіць

У кнізе серыі «Памяць» Мінскага раёна сцвярджаецца, што назва паселішча ўтворана ад прозвішча Масюкоў.

Існавала прынамсі з 1-й паловы XVII ст., вядома з 1695 года. У 1589 годзе менскі татарын Абрагім Гіліяшавіч купіў у менскага мешчаніна Васіля Занковіча Астрашаніна ўрочышча Калодзежы з 8 валокамі зямлі, лесам, сенажацямі і іншым. Пазней гэтай зямлёй валодалі яго сыны Сялемша і Муса Абрагімавічы. У 2-й палове XVII ст. гэтай зямлёй цалкам валодаў сын Сялемшы — Аляксандр Абрагімавіч-Сялецкі, які ў 1695 годзе прадаў менскаму мешчаніну Юрыю Фурсу абедзве часткі — бацькаву і дзядзькаву, у прадажным дакуменце ён называе Масюкоўшчыну — частку дзядзькі Мусы, «два абводы зямлі: адзін ад Тарасаўскай дарогі да Масюкоўшчыны, гэта значыць, да зямлі і лесу Мусы Абрамавіча татарына, а другі, перайшоўшы зямлю Мусы татарына, або Масюкоўшчыну, мяжу градскаю з мінскай плябаніяй рэчкаю Ржаўцом да рэчкі Свіслачы і рэчкі Веснінка ў шырыню і даўжыню»[2].

У 1775 годзе фальварак Масюкоўшчына ў Менскім павеце, разам з фальваркам Плябанцы належыць менскаму ксяндзу Ваньковічу.

Станам на 1791 годзе частка вёскі Масюкоўшчына ў складзе маёнтка Веснінка Каралішчавіцкай парафіі, шляхецкай ўласнасці, частка — у складзе маёнтка Плябанцы Мінскай парафіі, уласнасці каталіцкай царквы. У 1800 — вёска, частка ва ўласнасці Г. Гардзялкоўскай, частка — ксяндза мінскай каталіцкай плябаніі Ваньковіча, агулам 8 двароў, 48 жыхароў. У 1815 годзе — вёска, уласнасць М. Гілевіча, у 1858 — А. Вярыгі.

У 1860-я гады ў руінах старой пабудовы, магчыма царквы, у фальварку Масюкоўшчына быў знойдзены фрагмент (35 аркушаў пергаменту) Менскага Евангелля.

Духоўны маёнтак Масюкоўшчына ў 154 дзесяціны, быў узяты ў арэнду шляхцянкай Міхалінай Сымонаўнай Цехановіч 22 жніўня 1869 года, затым выкуплены ёю і даведзены да памерам да 224 дзесяцін. Пасля смерці Міхаліны, маёнтак перайшоў да яе мужа шляхціча Захарыя Венедзіктавіча Цехановіча, а пазней падзелены паміж іх дзецьмі. Фальварак Масюкоўшчына (Масюкаўшчызна) быў у арэндзе шляхціца Цехановіча ў 1841—1875 гадах[3]. У 1887 годзе ў Максюкоўшчыне адкрыта школа пісьменнасці. У 1897 годзе вёска Масюкоўшчына ў Сёмкава-Гарадзецкай воласці Мінскага павета, 37 двароў, 236 жыхароў, хлебазапасны магазін, карчма; у фальварку 2 двары, 13 жыхароў.

У 1930-я гады ў вёсцы пабудавана школа ў стылі канструктывізму па праекце Г. Якушкі (не захавалася, знесена ў 2009 годзе). У 1930-я гады таксама каля вёскі пабудаваны аднайменны ваенны гарадок. У 1938—1954 гадах цэнтр Бараўскога сельсавета.

Падчас Другой сусветнай вайны ў ваенным гарадку і побач размяшчаўся нямецкі лагер для ваеннапалонных Шталаг 352, пасля пэўны час савецкі лагер для ваеннапалонных, потым зноў ваенны гарадок.

Паводле Указа № 174 ад 8 красавіка 2004 года вёска перададзена ў склад Мінска[4], ад імя названы мінскі жылы раён Масюкоўшчына. Вясковыя вуліцы Цэнтральная і Падгорная нададзеныя назвы вуліца Масюкоўшчына і завулак Масюкоўшчына[5].

Насельніцтва

правіць
  • 1800 год — 8 двароў, 48 жыхароў
  • 1897 год — у вёсцы 37 двароў, 236 жыхароў; у фальварку 2 двары, 13 жыхароў
  • 1917 год — у Масюкоўшчыне 1-й — 32 двары, 171 жыхар; на хутары — 1 двор, 24 жыхары; у Масюкоўшчыне 2-й — 24 двары, 142 жыхары
  • 1999 год — 440 жыхароў

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Дрозд Зм. Гісторыя Масюкоўшчыны: зямля беларуса-татарына Мусы Абрагімавіча Сяліцкага — nashaniva.by, 11.06.2016, 08:40
  3. Д. Дрозд «Землевладельцы Минской губернии. 1861—1900». С. 572
  4. «О передаче сельских населенных пунктов Минского района в административное подчинение минских городских Совета депутатов и исполнительного комитета и об установлении границ некоторых районов г. Минска». Указ Президента Республики Беларусь от 8 апреля 2004 г. № 174 Архівавана 21 красавіка 2017. (руск.)
  5. Сацукевіч І. І., с. 8.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць