Масюкоўшчына (жылы раён, Мінск)
Масюкоўшчына — жылы раён[1] Мінска ў складзе Фрунзенскага раёна.
Назва правіць
Назва паходзіць ад вёскі Масюкоўшчына.
У 1589 годзе менскі татарын Абрагім Гіліяшавіч купіў у менскага мешчаніна Васіля Занковіча Астрашаніна ўрочышча Калодзежы з 8 валокамі зямлі, лесам, сенажацямі і іншым. Пазней гэтай зямлёй валодалі яго сыны Сялемша і Муса Абрагімавічы. У 2-й палове 17 ст. гэтай зямлёй цалкам валодаў сын Сялемшы — Аляксандр Абрагімавіч-Сялецкі, які ў 1695 годзе прадаў менскаму мешчаніну Юрыю Фурсу абедзве часткі — бацькаву і дзядзькаву, у прадажным дакуменце ён называе Масюкоўшчыну — частку дзядзькі Мусы, «два абводы зямлі: адзін ад Тарасаўскай дарогі да Масюкоўшчыны, то бок, да зямлі і лесу Мусы Абрамавіча татарына, а другі, перайшоўшы зямлю Мусы татарына, або Масюкоўшчыну, мяжу градскаю з мінскай плябаніяй рэчкаю Ржаўцом да рэчкі Свіслачы і рэчкі Вяснінка у шырыню і даўжыню».[2]
Транспарт правіць
Аўтобус: 1, 11, 28, 29, 33с, 40, 46, 49, 69, 78, 107, 126, 130, 139
Тралейбус: 10, 14, 21, 33, 38, 39, 54, 55, 58
Галоўныя вуліцы правіць
Зноскі
- ↑ Об утверждении инвестиционной программы города Минска на 2009 год Архівавана 11 верасня 2020.
- ↑ Дрозд Зм. Гісторыя Масюкоўшчыны: зямля беларуса-татарына Мусы Абрагімавіча Сяліцкага — nashaniva.by, 11.06.2016, 08:40